Іван Батрак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: афармленне
Радок 5:
Нарадзіўся ў сям'і беднага селяніна, дзе апроч яго было яшчэ пяцёра дзяцей. З ранняга дзяцінства дапамагаў бацькам, яны, непісьменныя, усё жыццё цяжка працавалі, каб пракарміць сям'ю і лічылі, што жыць і трэба з зямлі, але хлопчык хацеў вучыцца. Сваякі дапамаглі Івану пайсці ў школу, вучоба супала з рэвалюцыяй 1905 года — настаўнікі апавядалі пра рэвалюцыйныя падзеі, чыталі вострасацыяльныя вершы, гэта моцна ўплыла на школьнае жыццё і наогул лёс Казлоўскага. У 1908 годзе паступае на 3-ці курс Аршанскага гарадскога вучылішча, у горадзе ўдзельнічаць у сходках і маёўках рабочых, уцягнуўся ў рэвалюцыйнай дзейнасць. Скончыць вучылішча не ўдалося, Казлоўскі быў выключаны за карыкатуру на настаўніка. Іван вяртаецца ў Малое Гальцава, але самаадукацыі не кінуў.
 
У 1911 годзе, пазычыўшы грошы на дарогу, паехаў Пецярбург. Працаваў на многіх работах, пакуль не ўладкаваўся на сталую працу ў чыгуначныя майстэрні<ref name="МаракТ1">''Маракоў Л. У.'' Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 1.</ref>. Праца была цяжкая, але Казлоўскі знаходзіў сілы, каб наведваць рабочы гурток пры Лігаўскім народным доме і таварыства «Навука і веды». Спрабаваў чытаць лекцыі і пісаць вершы. Першы вершы апублікаваў у «Правде» у 1913 годзе. Удзельнік літаратурнага гуртка паэта А. І. Машырава-Самабытніка.
 
Удзельнік літаратурнага гуртка паэта А. І. Машырава-Самабытніка. З 1914 года член РСДРП(б). Арганізаваў у Пецярбургу падпольную друкарню, удзельнічаў у выданні нелегальнага часопісу «Рабочий голос», газеты «Пролетарский голос». З 1913 года публікаваўся ў газеце «Правда». У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйнага руху арыштаваны, асуджаны да 8 гадоў катаргі. Правёў 2 гады ў зняволенні ў Шлісельбургскай крэпасці. Вызвалены падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Са снежня 1917 года сакратар Аршанскага павятовага камітэта РКП(б), адказны рэдактар аршанскай газеты «Набат». У 1920 годзе пераведзены ў Растоў-на-Доне. З 1921 года ў Маскве, працаваў у газеце «Беднота», «Правда», часопісе «Комбайн». Адзін з кіраўнікоў Усесаюзнага таварыства сялянскіх пісьменнікаў. Скончыў Маскоўскі універсітэт (1924). У 1930-я гады член Саюза савецкіх пісьменнікаў<ref name="МаракТ3-2-Д">''Маракоў Л. У.'' Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 3, кн. 2, Дадатак.</ref>.<ref name="МаракТ1"/>
 
Арыштаваны 31.1.1938 годзе ў Маскве па адрасе праезд Мастацкага тэатра, д. 2, кв. 16. Асуджаны 21.4.1938 года за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны 21.4.1938 у Маскве (на «Камунарцы»). Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.3.1956.<ref name="МаракТ3-2-Д"/>