Чараўнік краіны Оз (кніга): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сюжэт: Арфаграфія
+ новы раздзел
Радок 26:
}}
 
'''Дзіўны чараўнік з краіны Оз''' ({{lang-en|The Wonderful Wizard of Oz}}) - дзіцячае аповесць казка [[Злучаныя Штаты Амерыкі|амерыканскага]] пісьменніка [[Лаймэн Фрэнк Баўм|Лаймэна Фрэнка Баўма]], выдадзеная ў 1900 г. Яе сюжэт шырока вядомы па аўтарскаму пераказу [[Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў|А.М. Волкава]] ("Чараўнік Ізумруднага горада").
 
== Сюжэт ==
Радок 39:
Пад канец яны дабраліся да краіны, дзе жыла добрая Чараўніца Поўдня, і тая дапамагла Дораці вярнуцца ў Канзас - шэры, запылены, але родны і любімы.
 
== Аўтарскі пераказ А.М. Волкава ==
У 1939 г. савецкі матэматык і пісьменнік Аляксандр Волкаў у межах практыкі пераклаў "Дзіўнага чараўніка краіны Оз" на рускую мову. У першым выданні паведамлялася, што аповесць з'яўляецца перапрацоўкай амерыканскай казкі "Мудрэц з краіны Оз". У пазнейшых выданнях гэтая інфармацыя не змяшчалася. Волкаў унес у сюжэт лакальныя змены:
* Галоўная гераіня (якую завуць ужо не Дораці, а Элі) - не сірата, а жыве з бацькам і маці;
* Апісанне фермерскага побыту ў Канзасе меней змрочнае;
* У Баўма ураган - проста стыхійная з'ява, а ў Волкава яе выклікала злая чараўніца Гінгема;
* Сабачка Татошка у Волкава загаварыў на чалавечай мове;
* Чараўніцам наданы імёны - Гінгема, Віліна, Бастында, Стэла; бязыменны Чараўнік краіны Оз у Волкава пачаў звацца Гудвінам;
* Волкаў дадаў главы, дзе Элі трапляе да Людаеда і дзе героі апынаюцца ў зоне паводкі;
* Эпізод наведвання Фарфоравай краіны быў выключаны;
* Чалавечкі са страляючымі галовамі былі заменены на Прыгуноў.
Сам Волкаў апісваў пераапрацоўку наступным чынам:
 
"Выдуманая Баўмам чароўная краіна і радзіма Гудвіна і наогул увесь свет, у якім жывуць і дзейнічаюць героі яго казак, - усё гэта вельмі падобна на знаёмы пісьменніку капіталістычны свет, дзе дабрабыт меньшасці будуецца на эксплуатацыі, падмане большасці. Таму і Гудвін бачыў у падмане жыхароў чароўнай краіны адзіны шлях выратавання".
 
"Я значна скараціў кнігу, выціснуў з яе ваду, вытравіў тыповую для англасаксонскай літаратуры мяшчанскую мараль, напісаў новыя главы, увёў новых герояў. ...Дзве главы, якія замаруджвалі дзеянне і не былі прама звязаны з сюжэтам, я выкінуў".
== Спасылкі ==
* [http://prajdzisvet.org/text/1209-charaunik-krainy-oz.html «Чараўнік Краіны Оз» ''(урывак)''] у перакладзе на беларускую мову