Эдуард Спаведнік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Кананізацыя: дапаўненне
Радок 38:
 
Толькі ў 1041 годзе, калі каралём Англіі стаў [[Хардэкнуд]], адзінаўтробны брат Эдуарда, ён атрымаў запрашэнне вярнуцца на радзіму. Больш таго, Хардэкнуд не меў дзяцей і абвясціў Эдуарда спадчыннікам. 8 чэрвеня 1042 гады Хардэкнуд памёр. З яго смерцю спынілася [[Кнютлінгі|дацкая дынастыя]]. Да гэтага часу ў Англіі сфарміравалася грамадская думка на карысць рэстаўрацыі старой англасаксонскай дынастыі. Усяго праз некалькі дзён па смерці Хардэкнуда жыхары [[Лондан]]а абвясцілі Эдуарда каралём Англіі. Гэта тут жа прызнала ўся краіна, у тым ліку англа-дацкая ваенная арыстакратыя і [[эрл]]ы.
 
=== Пачатак уладарства ===
3 красавіка 1043 года ў [[Вінчэстар, Англія|Вінчэстары]], сталіцы англасаксонскага каралеўства, Эдуард Спаведнік быў каранаваны на караля англійскага. Малады ўладар, які 25 гадоў правёў у выгнанні, зусім не ведаў краіну сваіх продкаў. Пагатоў, за час кіравання дацкай дынастыі ў Англіі сфарміравалася моцная ваенна-служылая арыстакратыя англа-дацкага паходжання, на чале якой стаялі буйныя магнаты, якія кантралявалі правінцыю каралеўства — [[Годвін Уэсекскі|Годвін]], эрл [[Уэсекс]]а, [[Леафрык]], эрл [[Мерсія|Мерсіі]], [[Сівард]], эрл [[Нартумбрыя|Нартумбрыі]]. У Эдуарда зусім не было прыхільнікаў ці трывалай апоры сярод англасаксонскай арыстакратыі. У выніку на працягу амаль усяго свайго кіравання Эдуарду даводзілася ўзгадняць свае дзеянні з магнатамі, найперш, Годвінам, а пазней — з яго сынам [[Гаральд II, каралём англійскім|Гаральдам]]. Аднак, кароль не стаў марыянеткай магнатаў, супраціўляўся іх ціску, спрабаваў праводзіць уласную палітыку і стварыць сабе сацыяльную апору ў краіне. Для гэтага ён актыўна прыцягваў на каралеўскую службу выхадцаў з Нармандыі і іншых рэгіёнаў Паўночнай Францыі, якім Эдуард даваў землі і дамагаўся іх прызначэнні на царкоўныя пасады (уключаючы [[архібіскуп]]а [[Кентэрберы]]йскага). Нармандскія радцы караля, аднак, выклікалі незадаволенасць англасаксонскай арыстакратыі. Апроч таго, Эдуард Спаведнік, праз сваю шчырую рэлігійнасць, веру ў дабрадзейнасці і аскетызм, меў значны палітычны аўтарытэт у Еўропе.
 
Першая палова ўладарства Эдуарда прайшла пад моцным уплывам англа-дацкіх эрлаў, першым чынам, Годвіна, эрла Уэсекса. У 1045 годзе кароль узяў шлюб з дачкой Годвіна [[Эдыта Уэсекская|Эдытай]], але ніякіх пачуццяў Эдуард да яе не меў, і, паводле папулярнага падання, застаўся цнатлівым да канца жыцця. Сістэма кіравання і палітычная эліта дзяржавы заставалася нязменнай з часоў Кнуда Вялікага, захоўваючы англа-дацкі ваенны характар. Хоць ужо напачатку свайго ўладарства Эдуард прыцягваў на службу нармандскіх [[рыцар]]аў, сведчанні «нармандскага засілля», пра якое кажуць апалагеты англасаксонскага роду Годвінаў, не пераканаўчыя, бо колькасць нармандцаў сярод сведак каралеўскіх хартый і ўказаў вельмі нязначная.
 
У знешняй палітыцы, апроч натуральнай арыентацыі на Нармандыю, галоўным фактарам была нарвежская пагроза. Кароль [[Нарвегія|Нарвегіі]] [[Магнус I Высакародны]], абапіраючыся на дагавор 1038 года з Хардэкнудам, не пакідаў сваіх прэтэнзій на англійскі сталец. Эдуард, у сваю чаргу, захоўваў сяброўскія адносіны з каралём Даніі [[Свен II Эстрыдсан|Свенам Эстрыдсанам]], асноўным праціўнікам Нарвегіі. Аднак, калі ў 1047 годзе магчымасць нарвежскай заваёвы Даніі стала рэальнай, Эдуард адмовіўся дапамагчы свайму саюзніку ваенным флотам. Толькі смерць Магнуса I у тым жа 1047 годзе на час адхіліла нарвежскую пагрозу. У 1048 годзе англійскі флот удзельнічаў у аперацыях імператара [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] [[Генрых III, імператар свяшчэннарымскі|Генрыха III]] супраць графа [[Графства Фландрыя|Фландрыі]] — адзін з вельмі рэдкіх прыкладаў удзелу англасаксонскай Брытаніі ў вялікай еўрапейскай палітыцы.
 
Ліквідацыя нарвежскай пагрозы пасля 1047 года дазволіла Эдуарду ў 1050 годзе распусціць англійскі флот, які з X ст. быў у стане сталай боегатоўнасці, а таксама адмяніць падатак на абарону — «[[дацкія грошы]]», якім было абцяжарана свабоднае насельніцтва Англіі. Гэтыя захады спрыялі фінансаваму дабрабыту падданых, аднак у доўгатэрміновым плане рэзка аслабіла абараназдольнасць краіны, што стала адной з прычын хуткага краху англасаксонскай манархіі ў 1066 годзе. Аднак, ва ўладарства Эдуарда з'явіліся першыя дагаворы караля з буйнымі партамі паўднёва-усходняга ўзбярэжжа ([[Сандвіч]], [[Дуўр]], [[Фордвіч]], {{нп3|Олд-Ромні|Ромні|en|Old Romney}} і, магчыма, [[Гасцінгс]]), паводле якіх Эдуард адмаўляўся ад каралеўскай долі ў прыбытках гарадоў узамен на выстаўленне імі пэўнай колькасці караблёў на выпадак вайны. Пазней гэта сістэма развілася ў вядомы інстытут «[[Пяць партоў|Пяці партоў]]».
 
Ужо ў першай палове ўладарства Эдуарда Спаведніка перад краінай востра ўстала праблема спадчыны стальца, бо з-за прыхільнасці да аскетызму кароль не меў дзяцей. Адзіным, апроч Эдуарда, прадстаўніком мужчынскай лініі англасаксонскіх манархаў быў [[Эдуард Этэлінг]], сын [[Эдмунд Жалезнабокі|Эдмунда Жалезнабокага]], аднак ён пакінуў Англію яшчэ дзіцём і жыў у [[Венгрыя|Венгрыі]] без кантактаў з радзімай. Пэўныя правы на англійскі сталец меў Свен Эстрыдсан, кароль дацкі, далёкі сваяк Кнуда Вялікага, а таксама [[Харальд Суровы]], кароль нарвежскі, праз дамову свайо бацькі з Хардэкнудам. Аднак сам Эдуард быў прыхільны да герцага нармандскага [[Вільгельм Заваёўнік|Вільгельма]], унука Рычарда II, які прытуліў маладога Эдуарда ў гады выгнання. Арыентацыя на нармандцаў, якая выявілася ад пачатку ўладарства Эдуарда, стала асабліва яўнай у перыяд 1051—1052 гадоў, калі было зрынута сям'я Годвіна.
 
=== Кананізацыя ===