Эдуард Спаведнік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: дапаўненне
др →‎Кананізацыя: дапаўненне
Радок 49:
 
Ужо ў першай палове ўладарства Эдуарда Спаведніка перад краінай востра ўстала праблема спадчыны стальца, бо з-за прыхільнасці да аскетызму кароль не меў дзяцей. Адзіным, апроч Эдуарда, прадстаўніком мужчынскай лініі англасаксонскіх манархаў быў [[Эдуард Этэлінг]], сын [[Эдмунд Жалезнабокі|Эдмунда Жалезнабокага]], аднак ён пакінуў Англію яшчэ дзіцём і жыў у [[Венгрыя|Венгрыі]] без кантактаў з радзімай. Пэўныя правы на англійскі сталец меў Свен Эстрыдсан, кароль дацкі, далёкі сваяк Кнуда Вялікага, а таксама [[Харальд Суровы]], кароль нарвежскі, праз дамову свайо бацькі з Хардэкнудам. Аднак сам Эдуард быў прыхільны да герцага нармандскага [[Вільгельм Заваёўнік|Вільгельма]], унука Рычарда II, які прытуліў маладога Эдуарда ў гады выгнання. Арыентацыя на нармандцаў, якая выявілася ад пачатку ўладарства Эдуарда, стала асабліва яўнай у перыяд 1051—1052 гадоў, калі было зрынута сям'я Годвіна.
 
=== Падзенне і рэстаўрацыя Годвіна ===
Род Годвіна да 1050 года дасягнуў небывалага ўплыву і магутнасці. Сам Годвін быў эрлам Уэсекса і кантраляваў усю Паўднёвую Англію ад [[Кент]]а да [[Корнуал]]а. Яго дачка была жонкай караля, старэйшы сын [[Свен Годвінсан|Свен]] кіраваў [[Оксфардшыр]]ам, [[Герэфардшыр]]ам, [[Глостэршыр]]ам, [[Беркшыр]]ам і [[Сомерсэт]]ам, а другі сын [[Гаральд II, кароль англійскі|Гаральд]] быў эрлам [[Усходняя Англія|Усходняй Англіі]], [[Эсекс]]а, [[Кембрыджшыр]]а і [[Хантынгданшыр]]а. Каралю Эдуарду, безумоўна, была цяжкай залежнасць ад гэтай сям'і і ён не забыўся пра ўдзел Годвіна ў забойстве ў 1036 годзе свайго малодшага брата [[Альфрэд Этэлінг|Альфрэда Этэлінга]]. Нагода расправіцца з Годвінам выдалася ў 1051 годзе, у Дуўры, горадзе ў складзе эрлства Уэсекса, былі забіты рыцары з почата [[Яўстахій II|Яўстахія II]], графа [[Булонь|Булонскага]], які гасцяваў у караля. Эдуард загадаў Годвіну пакараць жыхароў Дуўра, але адмовіўся, такім чынам пайшоў на канфлікт з каралём.
 
Да 1 верасня 1051 года Годвін і яго сыны сабралі войска, якое падышло да [[Глостэр]]а, дзе тым часам знаходзіўся кароль, і запатрабавалі разгляду дуўрскага інцыдэнту і касавання абвінавачання ў здрадзе. На дапамогу Эдуарду прыйшлі эрлы [[Леафрык]] і [[Сівард]], што дазволіла каралю адкласці скліканне [[вітэнагемат]]у, дзе мусілі разглядацца прэтэнзіі Годвіна. Тым часам, апелюючы да свяшчэннага права англасаксонскіх каралёў, Эдуард абвясціў пра скліканне ўсіх [[тэны|тэнаў]] краіны да каралеўскага войска. Гэта пазбавіла Годвіна значнай часткі ваенных сіл. Асцерагаючыся за сваё жыццё, Годвін не з'явіўся на пасяджэнне вітэнагемата, а разам з сям'ёй уцёк з краіны.
 
Падзенне Годвіна дазволіла каралю пачаць праводзіць самастойную палітыку. Гэта азначала ўзмацненне нармандскага элемента ў адміністрацыі і пры двары. Вялікія ўладанні Годвіна і яго сям'і былі падзелены паміж нармандскімі прыхільнікамі караля. Гэта выклікала незадаволенасць англасаксонскай арыстакратыі. Менавіта гэтым часам герцаг Вільгельм Нармандскі, верагодна, быў абвешчаны спадчыннікам англійскай кароны. У 1051/1052 годзе Вільгельм быў у Англію з візітам ветлівасці да караля Эдуарда. Незадаволенасць англасаксаў узмацненнем нармандцаў дала Годвіну спадзяванне на сваю рэстаўрацыю.
 
У канцы лета 1052 года Годвін з невялікай флатыліяй, набранай ва [[Графства Фландрыя|Фландрыі]], здзейсніў кароткую вылазку ў паўднёва-усходнюю Англію і пераканаўся ў падтрымцы насельніцтвам Кента, [[Сурэй|Сурэя]] і [[Сасекс]]а. Неўзабаве ўзбунтаваліся матросы каралеўскага флоту, паўднёвае ўзбярэжжа краіны засталося без абароны. Годвін выкарыстаў гэта становішча, скіраваўся да берагоў Англіі, дзе злучыўся з флатыліяй свайго сына Гаральда, якая ішла з [[Ірландыя|Ірландыі]]. Затым да іх далучыліся караблі паўднёва-англійскіх графстваў. Аб'яднаны флот скіраваўся да [[Лондан]]а і ўвайшоў у вусце [[Тэмза|Тэмзы]]. Эдуард Спаведнік не здолеў сабраць сухапутнае войска, бо эрлы адмовіліся ўдзельнічаць у грамадзянскай вайне. Кароль быў змушаны пайсці на ўступкі, быў скліканы вітэнагемат, які апраўдаў Годвіна, яму вярталіся ўладанні і тытул эрла. З Англіі былі выгнаны ўсе нармандскія радцы і набліжаныя караля, а [[Роберт Жум'ежскі]], архібіскуп [[Кентэрберы]]йскі і даўні сапернік Годвіна, быў адхілены.
 
Крызіс 1052 года стаў пераломным момантам ва ўладарстве Эдуарда Спаведніка. У краіне ўсталявалася ўлада Годвіна і яго сям'і, з магутнасцю якой не маглі раўняцца ніякія іншыя арыстакратычныя англасаксонскія роды, ды і сам кароль. Выгнанне нармандцаў знішчыла шанец на мірную перадачу стальца пасля смерці Эдуарда герцагу Вільгельму, а адхіленне архібіскупа дазваляла апошняму прыняць ролю абаронца царквы. Апроч таго, лёгкасць, з якою эрл Годвін дамогся рэстаўрацыі і падпарадкавання караля, паказала ўсёй Еўропе нетрываласць англасаксонскай дзяржавы і слабасць яе ўзброеных сіл.
 
=== Кананізацыя ===