Нонканфармізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Нонканфармізм''' (ад лац. ''non'' — не і ''conformis'' — падобны, адпаведны) — 1) гатоўнасць, нягледзячы на ніякія абставіны, дзейнічаць насуперак меркаванню і пазіцыі пераважнай большасці супольнасці, гатоўнасць адстойваць строга супрацьлеглае супольнасці гледзішча; 2) здольнасць чалавека супраціўляцца ціску групы, думаць і рабіць па-свойму; 3) адмаўленне існага становішча рэчаў у грамадстве, сацыяльна- палітычны пратэст.
 
<br />
''Нонканфармізм'' звычайна раглядаецца ў звязку з [[Канфармізм|канфармізмам]], як супрацьлеглай мадэллю паводзінаў індывіда ў групе.
 
У шырокім сэнсе нонканфармізм — гэта актыўнае непрыяцце агульнапрынятых нормаў, каштоўнасцяў, правілаў, законаў. Таму часта нонканфармізм таясаміцца з [[негатывізм]]ам і разглядаецца не столькі як антонім паняццю канфармізм, колькі як яго адваротны бок, калі рэакцыя індывіда ўсё адно застаецца залежнай, толькі ў адрозненне ад камфармізму здзяйсняецца ў логіцы «не».
 
<br />
У іншых выпадках пад нонканфармізмам разумеецца незалежнасць, самастойнасць нормаў, каштоўнасцяў і меркаванняў індывіда, непадуладнасць яго поглядаў ціску групы. Негатывізм у такіх выпадках выступае, як асобная з'ява.
 
<br />
Нонканфармізм, як сацыяльна-палітычная пазіцыя, уяўляе сабой любую форму нязгоды і пратэсту супраць існай у грамадстве сістэмы рэчаў, як у галіне палітыкі, так і ў іншых сферах: сацыяльнай, культурнай, рэлігійнай.
 
== Літаратура ==
* ''Кондратьев М. Ю.'', ''Ильин В.'' А. Азбука социального психолога-практика.  — М.: ПЕР СЭ, 2007.  — 464 с.
 
== Спасылкі ==
* http://vocabulary.ru/dictionary/894/word/nonkonformizm