Аляксей Анатолевіч Мельнікаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Няма розніцы)

Версія ад 22:23, 29 сакавіка 2007

Аляксей Анатольевіч МЕЛЬНІКАЎ [9.11.1962, Гомель—13.8.1995], беларускі літаратуразнавец.

Скончыў Мазырскі педагагічны ін-т (1983). Канд. філалагічных навук (1990). Навуковы супрацоўнік Ін-та літаратуры НАН Беларусі (з 1989).

Даследаваў стараж. славянскую літаратуру, пісьмовую спадчыну беларускага народа, духоўную культуру усходніх славян эпохі Сярэднявечча. Вывучаў беларускую агіяграфію, у т.л. жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш., сваёй працай значна паспрыяў першаму поўнаму выданню твораў Кірыла Тураўскага.

Першая публікацыя: арт. "Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры" (зб. "Беларуская літаратура. Вып. 11", 1983). Канд. дысертацыя: гістарычна-тэксталагічная праца "Літаратурная гісторыя агіяграфічных паданняў пра Еўфрасінню Полацкую" (абар. у 1990).

Аўтар кніг: "Путь непечален: исторические свидетельства о святости Белой Руси" (1992), "Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд" (1997), "Преподобная Евфросиния Полоцкая" (1997). Укладальнік: "Кніга жыцій і хаджэнняў" (1994).

Аўтар курсу лекцый па гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, чытанага ў Беларускім педуніверсітэце на фак-це беларускай філалогіі і культуры (1993—1994). Аўтар разгорнутай рэцэнзіі на "Беларускі праваслаўны каляндар" (1994), у якой закранута праблема адэкватнай перадачы багаслоўскіх тэрмінаў і паняццяў сродкамі беларускай літаратурнай мовы.

Пераклаў на бел. мову ўсе вядомыя помнікі беларускай агіяграфіі Сярэднявечча, малітвы Кірыла Тураўскага і шэраг інш. яго твораў. Часткова пераклаў на бел. мову Псалтыр і Новы Запавет.

Крыніцы

  • Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мяльнікаў. — Мн.: Выд-ва "Чатыры чвэрці", 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2.

Шаблон:Пачатак артыкулу