Сядзібна-паркавы комплекс Рушчыцаў (Багданава): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др File renamed: File:Stary dom.jpgFile:Ruszczyc Old house.jpg File renaming criterion #1: Uploader requested.Harmonize file names of a set of images
др арфаграфія, replaced: Ордэнскай прыналежнасць → Ордэнская прыналежнасць using AWB
Радок 18:
|Епархія =
|Добрапрыстойнасць =
|ОрдэнскайОрдэнская прыналежнасць =
|Тып кляштара =
|Тып будынка =
Радок 39:
|Commons =
}}
'''Сядзібна-паркавы комплекс Рушчыцаў''' — рэшткі сядзібы ў [[Вёска Багданаў, Валожынскі раён|Багданаве]], [[Валожынскі раён]], [[Мінская вобласць]]. [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь|Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння]]<ref name="">{{крыніцы/ГККРБ-2009|}}</ref>.
 
Сядзіба вядома з другой паловы [[XVI ст.]] Названа па імі заснавальніка [[Багдан Сапега|Багдана Сапегі]] (пам. у [[1593]] г.), [[Кашталяны берасцейскія|кашталяна берасцейскага]] і [[Кашталяны смаленскія|смаленскага]]. У [[1653]] г. перайшла да дачкі [[Казімір Сапега|Казіміра Сапегі]] [[Барбара Валовіч|Барбары Валовіч]]. Потым сядзібай валодалі [[Пацы]], [[Даніловічы]], [[Чаховічы]].
 
[[File:Ferdynand Ruszczyc. Pustka.jpg|thumb|180px|злева|Пустка]]
Радок 49:
Сядзіба Чаховічаў вядома па інвентарам [[1697]], [[1742]] і [[1776]] гг. Пасля смерці [[Віктар Чаховіч|Віктара Чаховіча]] сядзіба перайшла яго сыну [[Казімір Чаховіч|Казіміру]] (пам. у [[1834]] г). Пасля смерці ўдавы Казіміра сядзіба была прададзена з малатка Фердынанду Рушчыцу (1786-1848) [[герб Ліс|герба Ліс]], адвакату, жанатаму на Ганне з Чаховічаў. Потым сядзібай валодалі яго сын Эдвард Фердынанд, жанаты на Альвіне Мюнх, унук Фердынанд, вядомы мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог, які нарадзіўся ў сядзібе ў [[1870]] г. і рэгулярна прыязджаў сюды будучы студэнтам [[Пецярбургская акадэмія мастацтваў|Пецярбургскай акадэміі мастацтваў]], прафесарам Школы выяўленчых мастацтваў у Варшаве, [[Кракаўская акадэмія мастацтваў|Кракаўскай акадэміі мастацтваў]], кафедры жывапісу [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]]. Тут жылі яго сёстры Вольга і Ганна. У сядзібе прайшлі і апошнія чатыры гады яго жыцця, поўныя працы і натхнення. Пейзажы Багданава былі ўвекавечаны на палотнах «[[Зямля, карціна Фердынанда Рушчыца|Зямля]]», «Млын», «У свет», «Эмігранты», «Вясна», «Зімняя казка», «Млын ноччу».
 
Сядзіба займала жывапісна перасечаную тэрыторыю каля [[вёска Багданаў, Валожынскі раён|вёскі]]. Цэнтральная ўязная алея працягласцю 240 м вяла да сядзібнага дома на ўзвышэнні. Гэта быў просты стары дом з лістоўніцы, пабудаваны каля 1690 г. У канцы [[XVIII ст.]] Казімір Чаховіч пачаў перабудову старой сядзібы ў формах класіцызму. Побач ён пабудаваў новы мураваны двухпавярховы будынак з порцікам на двух калонах. У 1912 г. Фердынандам Рушчыцам была прыбудавана з паўночнага боку веранда, дах якой абапіраўся на шэсць філяраў. У адрозненні ад старога новы дом называўся "мурам", "скарбцам" і стаў новым кампазіцыйным цэнтрам. На партэры, акрамя таго, былі два складскія памяшканні (тыпу скляпоў), пабудаваныя з буйных валуноў і бута. Па часу заснавання і кампазіцыйна яны былі звязаны з старым сядзібным домам. Адначасова вялася рэканструкцыя рэгулярных паркавых закладанняў з шпалерамі ў пейзажным стылі.Новы мураваны дом быў халодным. Зімой, каб пазбегнуць вільгаці, час ад часу палілі ў галандках. У кабінетах, залах (зялёнай і жоўтай), сталовай размяшчаліся мастацкія зборы, мастацкая майстэрня, бібліятэка, архіў і другія фамільныя каштоўнасці, таму дом называўся скарбцам. Будынак натхніў мастака на карціну "Пустка" (1901). Жылым быў цёплы стары дом [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] Летам, асабліва ў час канікул, ён перапаўняўся гасцямі, сваякамі, вучнямі мастака. Многія наведвальніка размяшчаліся ў новым доме - "муры". У доме меліся кафляныя печы, каміны, люстры, мэбля першай паловы ХІХ ст. Асаблівую каштоўнасць прадстаўлялі сямейныя партрэты [[Род Рушчыцаў|Рушчыцаў]], [[Род Чаховічаў|Чаховічаў]], [[Род Мунхаў|Мунхаў]], [[Спіс карцін Фердынанда Рушчыца|карціны Фердынанда Рушчыца]] і яго вучняў (за 1904-1907 гг.) Мелася таксама скульптура. У бібліятэцы налічвалася каля пяці тысяч тамоў, сярод іх старажытныя выданні на пергаменце XVI ст., кнігі на [[лацінская мова|лацінскай]], [[Французская мова|французскай]], [[Нямецкая мова|нямецкай]], [[Польская мова|польскай]] і іншых мовах, у асноўным па праву, гісторыі і літаратуры. Кнігі з'яўляліся зборам [[Юзаф Карчэўскі|Юзафа Карчэўскага]]. У кніжным зборы Фердынанда Рушчыца пераважвалі выданні па культуры і гісторыі мастацтва. Сярод іх былі кнігі, атрыманыя мастаком у якасці ўзнагароды за вучобу ў мінскай гімназіі. Матэрыялы ўключалі архівы Ю. Карчэўскага, Чаховічаў, Рушчыцаў і вялікую карэспандэнцыю Фердынанда Рушчыца.
 
<center><gallery caption="Інтэр'еры" widths=180 heights=200>
Радок 67:
</gallery></center>
 
Сядзібныя пабудовы згарэлі ў ліпені 1944 г. Праслежваецца толькі падмурак былога "мура", завалены друзам.
 
{{зноскі}}