Шарль Бадлер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 28:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Шарль Бадлер нарадзіўся ў [[Парыж]]ы. Пасля смерць бацькі (1827), мастака і высокаадукаванага чалавека, хлопчык жыве разам з маці (з імі жыве яшчэ пакаёўка Марыэта, якой Бадлер пасля прысвеціць верш). Неўзабаве маці зноў бярэ шлюб, з афіцэрам Апікам.
 
У 1839 Ш. Бадлер выключаны з калежа Луі Вялікага. Ён вядзе "шалапутнае" жыццё ў Парыжы, дзе знаёміцца з Бальзакам і Нэрвалем. У 1841 генерал Апік адпраўляе пасынка ў падарожжа ў Індыю.
 
Вярнуўшыся ў Парыж у 1842, Шарль Бадлер уступае ў сувязь з Жаннай Дзюваль, мулаткай, якая грала ў эпізодных ролях у маленькіх тэатрах. Знаёміцца з Сэнт-Бёвам і Тэафілем Гацье. Піша шмат артыкулаў і вершаў, а таксама "Фанфарло" (La Fanfarlo), навелу, што была надрукаваная ў 1847 годзе.
 
З 1844 над Ш. Бадлерам устаноўленая юрыдычная апека. Паэт складае шмат вершаў, але не публікуе нічога; затое ўбачыў свет "Салон 1845 года" (Salon de 1845), водгук на жывапісную выставу. Сярод іншага ён піша "Парады літаратарам-пачаткоўцам", надрукаваныя ў 1846. Быў і кароткі раман з Мары Дабрэн, камедыйнай акторкай.
 
Удзельнік Рэвалюцыі 1848 года, выдаваў дэмакратычна-рэспeубліканскую газету «Le salut public» («Грамадскі ратунак»). Расчараваўшыся ў выніках рэвалюцыі, адышоў ад палітыкі, асудзіў «бунт» як грэх.
 
Шарль Бадлер знаёміцца з творчасцю [[Эдгар Алан По|Эдгара Алана По]], перакладаннем якога займаецца з 1848 да 1865. Доўгія гады Ш. Бадлер застаецца для сваіх сучаснікаў эсэістам, перакладчыкам, мастацкім крытыкам, але не паэтам.
 
== Творчасць ==