Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Nejurist (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 16:
|Вікітэка-тэкст=
}}
'''Хрыстос прызямліўся ў Гародні'''  — [[раман]] [[Уладзімір Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]]. Раман складзены з 62 раздзелаў і быў надрукаваны ўпершыню па-руску ў 1966, па-беларуску  — у 1972.
 
Раман прысвечаны падзеям [[Гісторыя Беларусі|беларускай гісторыі]] XVI стагоддзя. Яму папярэднічаў кінасцэнаркінасцэнарый "«Хрыстос прызямліўся ў Гародні"», які быў скончаны 31 сакавіка 1965 года. Да напісання рамана Караткевіча заахвоціла змешчаная ў "«Хроніцы Белай Русі"» [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]] згадка пра з'яўленне на Гродзеншчыне пры каралю [[Жыгімонт Стары|Жыгімонце І]] самазванца, што "«сабе прыпісаў і прыўлашчыў"» Хрыстова імя, "«шалбера па імю Якуб Мялшцінскі"». Гэта раман-прытча, філасофскі роздум аб прызначэнні чалавека.
 
Як вынікае з эпіграфа, запісу з "Хронікі..."«Хронікі…» Стрыйкоўскага, падзеі, што апісваюцца ў рамане, павінны адбывацца на пачатку XVI ст., у гады праўлення Жыгімонта I Старога (1506—1548). Многія ж факты, прыведзеныя ў творы, сведчаць, што дзеянне адбываецца ў 20-30-я гг. XVI ст.: згадваецца [[Бона Сфорца]], адзін з герояў рамана кардынал Лотр гаворыць пра выдадзеную [[Францыск Скарына|Францыскам Скарынам]] Біблію і пра тое, што "«вось трыццацёх год не мінула, як Калумб адкрыў Індыю"» і інш.
 
Гэта раман пра лёс прадстаўнікоў самых розных класаў і праслоек. Пераважная большасць герояў народжаны фантазіяй пісьменніка. Выключэнне складае [[Каспар Бекеш|Кашпар Бекеш]] (1520—1579), беларускі мысліцель-антытрынітарый. У цэнтры  — вобраз Хрыста  — Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і вакол якога разгортваецца асноўнае дзеянне.
 
Рукапіс рамана невядомы. Машынапіс рамана захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў [[Цэнтральная бібліятэка імя Якуба Коласа|Цэнтральнай бібліятэкі імя Якуба Коласа]] АН БССР, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 41-47, з пералікам у пачатку твора герояў і іх характарыстыкамі, што адсутнічае ў кніжных выданнях рамана, а таксама з адзнакай у канцы: 7 красавіка [[1965]]  г.  — [[29 красавіка]] [[1966]]  г. [[Чалябінск]]  — [[Рагачоў]]. Упершыню выйшаў на беларускай мове ў [[1972]] годзе (Мінск, "«Мастацкая лiтаратура"літаратура»), увайшоў у склад другога тома "«Выбраных твораў"» [[У. Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] (Мн.: Маст. лiт., 1980). У "«Зборы твораў"» друкаваўся паводле асобнага кніжнага выдання 1972 года.
 
Выходзіў у аўтарызаваным перакладзе [[Навум Кіслік|Навума Кісліка]] на рускай мове ("«Нёман"», 1966, №  11-12). Выдадзены ў перакладзе [[Вацлаў Жыдліцкі|Вацлава Жыдліцкага]] на чэшскай мове (Прага, 1979), Малгажаты Бухалік - — на польскай (2012).<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=81529 Караткевіч апярэдзіў Умберта Эка і Дэна Браўна]</ref>. На кінастудыі "«[[Беларусьфільм]]"» створаны ў 1967 па матывах рамана аднайменны фільм.
 
== Літаратура ==
Караткевiч У. Збор твораў у 8 т. Т 6. [Тэкст]/ У. Караткевiч.— Мн.:Маст. Лiт., 1990. — 492, [1] с., 4л. Ил. — Кам.: с. 491-493.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Караткевiч У.'' Збор твораў у 8 т. Т 6. [Тэкст] / У. Караткевiч.— Мн.:Маст. Лiт., 1990.  — 492, [1] с., 4л. Ил.  — Кам.: с. 491-493491—493.
 
[[Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіту]]