Зязюля звычайная: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
'''Звычайная зязюля'''<ref name=pr>Напісанне '''Зязюля звычайная''' ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 7. Мн., 1998, С. 124</ref> (''Cuculus canorus'') — [[птушка]] сямейства зязюлевых. Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) выбрала птушкай 2014.
 
== Апісанне ==
 
Птушка сярэдніх памераў (даўжыня цела да 40 см, крыла — каля 22 см), з даволі доўгім (да 18 см) закругленым ступеністым хвастом і доўгімі махавымі крыламі. Важыць зязюля каля 100 г. Па афарбоўцы і памерам яна крыху нагадвае ястраба-перапёлачніка. [[Палавы дымарфізм]] ў афарбоўцы выяўлены добра. У дарослых [[самец|самцоў]] спіна і хвост цёмна-шэрыя, горла, валлё і грудзі светла-шэрыя. Астатняя частка апярэння белая з цёмнай папярочнай паласой. Вочы і акантоўка павек жоўтыя. [[Дзюба]] чарнявая, злёгку загнутая ў вяршыні. Ногі кароткія, аранжавага колеру. [[Самка|Самкі]], у адрозненне ад самцоў, альбо бураватыя зверху, з вохрыстыя налётам на валлі, альбо спінны бок цела і верх галавы ў іх іржава-рудыя з шырокімі чорнымі і вузкімі белымі папярочнымі палосамі. Маладыя птушкі, незалежна ад полу, альбо шараватыя, альбо рудаватыя з больш цёмнай папярочнай паласатасцю па ўсім целе. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да чалавечага рогату.
 
== Пашырэнне ==
З-за завостраных крылаў і паласатага малюнка на жываце падчас палёту зязюля падобна да драпежнай птушкі. Дзякуючы гэтаму самец зязюлі палохае птушку-гаспадара гнязда, а ў гэты час самка падкідвае яйка. Зязюлі хапае ўсяго 10-16 секунд, каб падкласці яйка ў гняздо. Зязюля падкідвае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс «ахвяраў» налічвае больш за 100 відаў. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 8 да 25 яек, праўда, на кожныя 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня. Час ад адкладкі яек да вылуплення птушанят у зязюлі менш, чым у тых, у чыіх гнёздах яны знаходзяцца.<ref>[http://www.ptushki.org/info/press/item/11256.html#sthash.hUnZIPm3.dpuf ptushki.org]</ref>
[[Арэал]] разарваны. Да яго належыць Палеарктыка (акрамя крайняй поўначы) і Афрыка (акрамя вялікіх пустынь).
 
Насяляе не вельмі вялікія лісцевыя, мяшаныя цi хваёвыя лясы (апошнія — на вільготных тэрыторыях); жыве ў вялікіх дрэвастоях на разрэджаных участках, таксама характэрныя біятопы — невялікія групы дрэў сярод палёў і лугоў, паркі, сады, агароды, адкрытыя тэрыторыі з адзінкавымі дрэвамі або групамі кустоў, уключаючы пасевы розных тыпаў, вільготныя тэрыторыі з трыснягом, балоты, прыморскія дзюны. Пазбягае скальных гор, густых лясоў, акіянскіх астравоў, шчыльнай гарадской забудовы. У Азербайджане даходзіць да 1800 м над у.м., у Альпах — да 2400 м, у Грузіі і Арменіі — да 2500 м.<ref>http://www.ptushki.org/guide/bird/177.html#sthash.SqeCMujQ.dpuf</ref>
Зязюля — дальні мігрант. Узімку яна ляціць у Афрыку. Ляцяць птушкі часцей за ўсё не чарадой, а паасобку.
 
Зязюля — дальні мігрант. Ляцяць птушкі часцей за ўсё не чарадой, а паасобку. Месца зімовак: Афрыка на поўдзень ад Сахары, [[Аравійскі паўвостраў]], [[Індыя]], [[Індакітай]], [[Малайскі архіпелаг]], [[Філіпіны]], [[Новая Гвінея]].
 
== Асаблівасці біялогіі ==
З-за завостраных крылаў і паласатага малюнка на жываце падчас палёту зязюля падобна да драпежнай птушкі. Дзякуючы гэтаму самец зязюлі палохае птушку-гаспадара гнязда, а ў гэты час самка падкідвае яйка. Зязюлі хапае ўсяго 10-16 секунд, каб падкласці яйка ў гняздо. Зязюля падкідвае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс «ахвяраў» налічвае больш за 100 відаў. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 8 да 25 яек, праўда, на кожныя 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня. Час ад адкладкі яек да вылуплення птушанят у зязюлі менш, чым у тых, у чыіх гнёздах яны знаходзяцца.<ref>[http://www.ptushki.org/info/press/item/11256.html#sthash.hUnZIPm3.dpuf ptushki.org]</ref>
 
Зязюлі ядуць вусеняў, пакрытых валаскамі, якіх іншыя птушкі не чапаюць. Так адбываецца з-за таго, што валаскі упіваюцца ў асаблівае пакрыццё сценак страўніка птушкі, а потым гэта пакрыццё выводзіцца са страўніка разам з валаскамі.<ref>[http://www.ptushki.org/info/press/item/11256.html#sthash.hUnZIPm3.dpuf ptushki.org]</ref>
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
 
== Спасылкі ==