Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
вікіфікацыя, дапаўненне
Радок 1:
'''Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва''' ''ў Маскве''. Існавала з [[27 мая]] [[1923]] да вясны [[1930]]. Створана як ідэалагічная і арганізацыйная альтэрнатыва Беларускай культурна-навуковай асацыяцыі пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, якая ў [[1923]] спыніла дзейнасць.
 
Статутныя мэты: «змаганне з буржуазна-шавіністычнай і непралетарскай ідэалогіяй часткі беларускага студэнцтва ў Маскве»; арганізацыя навуковай і культурніцкай працы сярод беларускіх студэнтаў; падрыхтоўка для Беларусі кваліфікаваных спецыялістаў, якія ведаюць мясцовыя асаблівасці і беларускую мову; стварэнне навуковых гурткоў па спецыялізаваным вывучэнні Беларусі, па гісторыі, геаграфіі, роднай мове і літаратуры; арганізацыя вучэбнай практыкі на Беларусі; размеркаванне пасля сканчэння ВНУ на працу ў Беларусь; матэрыяльная ўзаемадапамога. Паводле статута, сябрамі маглі быць толькі выхадцы з пралетарскіх слаёў Беларусі. У склад гарадской арганізацыі ўваходзілі аўтаномныя зямляцтвы пры паасобных ВНУ. Дзейнічала пад кіраўніцтвам цэнтральнага бюро, якое прадстаўляла зямляцтва па-за межамі Масквы, распрацоўвала планы і методыку работы, вырашала фінансавыя пытанні, размяркоўвала стыпендыі і грашовую дапамогу, пуцёўкі ў санаторыі і на лячэнне. Дзейнічала ў кантакце і пад кантролем Маскоўскага бюро студэнтаў пры гарадскім савеце прафсаюзаў, паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР у РСФСР, паўнамоцнага прадстаўніка Наркамата асветы пры Наркамаце асветы РСФСР і Цэнтральньш бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі (ЦБ пралетстуда, Мінск).
 
3 восені 1923 зямляцтва атрымлівала матэрыяльныя датацыі ад СНК БССР, Наркамата асветы БССР і Цэнтральнага савета прафсаюзаў БССР. Найбольш буйная нацыянальная студэнцкая арганізацыя ў Маскве (756 чал.), якая аб'ядноўвала зямляцтвы з 22 ВНУ. Створана шырокая сетка навуковых гурткоў па беларусазнаўстве, спецыяльных прадметах, беларускай мове і літаратуры, культуры, гісторыі, геаграфіі і эканамічнай геаграфіі. Зямляцтва ўдзельнічала ў агульнагарадскіх мерапрыемствах Маскоўскага бюро студэнтаў, камсамола, у мітынгах супраць палітыкі Польшчы ў Заходняй Беларусі. 3 сябрамі зямляцтмзямляцтва сустракаліся [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|A. Р. Чарвякоў]], [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У.  М.  Ігнатоўскі]], [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В.  Г.  Кнорын]], [[Вацлаў Антонавіч Багуцкі|В.  А.  Багуцкі]], М. I. Мароз і інш. Пры зямляцтве існавалі студэнцкі хор пад кіраўніцтвам беларускага кампазітара [[Мікола Равенскі|М. Равенскага]], драматычныя гурткі. Вясной [[1924]] з дапамогай [[Зміцер Жылуновіч|3. Ф. Жылуновіча]] выдадзены часопіс «Змаганне», на старонках якога асвятлялася палітычная, навуковая і культурніцкая дзейнасць студэнцтва. 3 лютага [[1925]] супольна з ЦБ пралетстуда Беларусі ў Мінску выдаваўся часопіс «Чырвоны сцяг» (выйшла 8 нумароў). У 1923/24 навучальным годзе на баланс зямляцтва перададзены Беларускі клуб і бібліятэка. У [[1926]] працавалі 12 гурткоў беларускай мовы і літаратуры, у якіх займалася 200 студэнтаў.
 
На [[1 студзеня]] [[1927]] у зямляцтве 830 сяброў з 21 ВНУ, наладжана супрацоўніцтва з Украінскім пралетарскім студэнцкім зямляцтвам і Беларускай драматычнай студыяй у Маскве (восень 1923), аддзяленнем Таварыства палітэмігрантаў з Заходняй Беларусі ў Маскве (сакавік 1925). Зімой 1927 праведзена сустрэча-вечарына з [[Якуб Колас|Я. КоласКоласам]]ам. 3 [[1927]] арганізоўвала гурткі для заахвочвання напісання дыпломаў па беларускай тэматыцы пры Інстытуце інжынераў шляхоў зносін, гідрамеліярацыйны гурток пры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева. Лепшым дыпломнікам выдзяляліся спецыяльныя стыпендыі.
 
У 1927/28 навучальным годзе колькасць гурткоў беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, драматычных і вакальных паменшылася, паступова спынялася беларусізацыя справы зямляцтва. 3 1928/29 навуч.навучальным г.годзе дзейнасць яго бюракратызавана і фактычна зведзена да агітацыі і прапаганды пралетарскай ідэалогіі. Паводле рашэння цэнтральнага бюро зямляцтва і ЦБ пралетстуда Беларусі, гуртаванні студэнтаў па тэрытарыяльна-нацыянальных прыкметах былі скасаваны і ўсе пытанні моладзі перададзены ў камсамольскія арганізацыі па месцы вучобы.
 
Сябрамі зямляцтва ў Маскве ў розныя гады былі дзяржаўны дзеяч Беларусі [[Рыгор Яўхімавіч Парэчын|Р. Парэчын]]; беларускія пісьменнікі і літаратары [[Аляксандр Францавіч Ляжневіч|А. Ляжневіч]], [[Алесь Гародня|А. Гародня (А. Функ)]], [[Юрка Гаўрук|Ю. Гаўрук]], [[Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка|У. Дубоўка]], [[Міхась Дуброўскі|М. Дуброўскі]], [[Клімент Марцінавіч Якаўчык|К. Якаўчык]], [[Леапольд Іванавіч Родзевіч|Л. Родзевіч]]; мастакі [[Іван Восіпавіч Ахрэмчык|Iван Ахрэмчык]], [[Вячаслаў Мікалаевіч Руцай|В. Руцай]], [[Раман Мацвеевіч Семашкевіч|Р. Семашкевіч]], [[Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч|М. Філіповіч]], [[Акім Міхайлавіч Шаўчэнка|Акім Шаўчэнка]]; спявачка [[Ірма Пятроўна Яўнзем|Iрма Яўнзем]]; вучоныя Ю. Вольскі, [[Міхаіл Фёдаравіч Лойка|М. Лойка]], [[Васіль Мікітавіч Лубяка|В. Лубяка]], Я. Палявы, [[Андрэй Якаўлевіч Пракапчук|А. Пракапчук]], [[Фёдар Аляксеевіч Яхімовіч|Ф. Яхімовіч]]; мастацтвазнавец А. Ус; артыст [[Міхась Міхайлавіч Міцкевіч|М. Міцкевіч]], студэнты М. Брыт, А. Кахановіч, М. Кіеня і інш. 3 зямляцтвам супрацоўнічалі прафесары [[Павел Андрэевіч Растаргуеў|П. Растаргуеў]], [[Фёдар Фёдаравіч Турук|Ф. Турук]] і інш.
 
== Літаратура ==
* Васілеўскі, Ю.  Р.  Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва / Ю.  Р.  Васілеўскі // {{Крыніцы/ЭГБ|1}}  — С. 356—357.
 
{{Грамадскія арганізацыі Беларусі}}