Парламенцкія выбары ў Беларусі (2012): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 12:
Выбары ў [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палату прадстаўнікоў]] Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання былі прызначаныя загадам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь<ref>[http://www.rec.gov.by/elect/ppns4/ppns4ukaz.html Загад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]</ref> У адпаведнасці з гэтым загадам выбары пройдуць [[23 верасня]] [[2012]] года.
 
Усе дэпутаты абіраюцца па аднамандатных [[Мажарытарная выбарчая сістэма|мажарытарных акругах]]. Сярэдняя колькасць адной выбарчай акругі  — 64 594 чалавекі. Кандыдатаў у парламент могуць высоўваць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і ініцыятыўныя групы грамадзян. Стаць дэпутатам можа толькі грамадзянін, які дасягнуў 21 года жыцця і які не з'яўляецца асуджаным па крымінальных справах. Для перамогі ў першым туры кандыдат павінны набраць больш за 50 % галасоў тых, хто прыйшоў на выбары. Яўка павіннаяпавінна скласці мінімум 50 %. Калі ніхто не набраў больш за палову галасоў, то праз два тыдні арганізуецца другі тур, у які выходзяць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Абавязковая яўка ў другім туры змяншаецца да 25 %<ref>[http://www.bsmu.by/files/biblioteka/uch_pos/politolog.pdf Политология: Курс лекций. / Н. П.  Савко, М. А.  Бобер, В. И.  Карнацкая, П 50 И. Н.  Смальцер.- Мн., БГМУ, 2004, — 256 с.]</ref>.
 
Выбарчы працэс арганізаваны на трох узроўнях: першы  — Цэнтральная выбарчая камісія, на другім узроўні 110 акруговых выбарчых камісій (АВК), на трэцім узроўні каля 6300 участковых выбарчых камісій (УВК). ЦВК складаецца з 12 чалавек, 6 прызначае [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|прэзідэнт]], яшчэ 6 выбірае [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Савет рэспублікі]].
 
Выбарчы працэс арганізаваны на трох узроўнях: першы — Цэнтральная выбарчая камісія, на другім узроўні 110 акруговых выбарчых камісій (АВК), на трэцім узроўні каля 6300 участковых выбарчых камісій (УВК). ЦВК складаецца з 12 чалавек, 6 прызначае [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|прэзідэнт]], яшчэ 6 выбірае [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Савет рэспублікі]].
Кандыдатаў у АВК могуць высоўваць палітычныя партыі, грамадскія рухі, прафесійныя саюзы і ініцыятыўныя групы. Паводле закону, траціну членаў АВК, колькасць якіх не можа перавышаць 13 чалавек, павінныя займаць вылучэнцы партый і рухаў. Аднак, паводле меркаванняў [[Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека|БДІПЧ/АБСЕ]], механізмы адбору кандыдатаў прапісаны недастаткова, што дае магчымасці для злоўжыванняў. АВК фарміруюць мясцовыя органы ўлады. Цяперашні склад акруговых камісій быў сфармаваны [[9 ліпеня]]. 2127 чалавек прэтэндавалі на месцы ў камісіях, 1430 кандыдатаў былі зацверджаны. Апазіцыйныя партыі высунулі 199 сваіх прадстаўнікоў, 48 з іх сталі членамі АВК, што складае трохі меней за чвэрць ад пададзеных заявак.
 
Паводле тых жа правілаў фарміруюцца УВК. Іх арганізацыя скончылася да 8 жніўня 2012 года. Усяго было ўтворана 6301 участак, 44 за мяжой. 84 781 чалавек прэтэндавалі на чалецтва ва ўчастковых камісіях<ref>[http://ng-smi.gomel-region.by/ru/numbers?art_id=3368 У СКЛАД УЧАСТКОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯУ БЕЛАРУСІ ВЫСУНУТА 84 ТЫС. 781 КАНДЫДАТУРА] // «[[Народны голас]]»</ref>, былі зацверджаны 68 945 кандыдатур. 45 % з іх — прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняўаб'яднанняў, ініцыятыўныя групы грамадзян занялі 39 %. Апазіцыйныя партыі прадстаўлены 61 членам УВК<ref>[http://elections2012.spring96.org/ru/news/55682 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій]</ref>. У сувязі з дыпламатычным скандалам з [[Каралеўства Швецыя|Каралеўствам Швецыя]] ЦВК Беларусі прыбраў выбарчы ўчастак з гэтай краіны<ref>[http://www.belarus-tv.by/rus/politics.asp?id=72663 Для правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі сфармавана 6301 выбарчая камісія] // «[[Беларусь-ТБ]]»</ref>.
 
=== Рэакцыя прадстаўнікоў апазіцыі ===
Падчас падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў некаторыя палітыкі, у прыватнасці [[Зянон Пазняк]], заклікалі байкатаваць выбары<ref>[http://www.bielarus.net/archives/2012/06/13/2731 Зянон Пазняк: Байкот — першы крок да антырэжымнай кансалідацыі грамадства]</ref>. Яны тлумачылі сваю пазіцыю тым што, паводле іх меркаванняў, падчас падрыхтоўкі да выбараў улады пойдуць на шматлікія парушэнні, а самі вынікі выбараў — сфальсіфікуюць. Пры гэтым на падставе артыкула 155 Выбарчага кодэкса кандыдатам у тэлевізійных выступах было забаронена агітаваць за байкот выбараў<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/24689501.html Выступы кандыдатаў з заклікамі да байкоту не пойдуць у эфір]</ref>.
 
== Кандыдаты ў дэпутаты ==
22 жніўня, у першы дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, сярод зарэгістраваных быў лідар [[АГП]] [[Анатоль Лябедзька]], лідар партыі [[Партыя БНФ|БНФ]] [[Аляксей Янукевіч]], а таксама член [[БНФ]], экс-кандыдат ў прэзідэнты 2010 года [[Рыгор Кастусёў]]. Аднак лідару руху «[[За Свабоду]]» [[Аляксандр Мілінкевіч|Аляксандру Мілінкевічу]] і былому лідару сацыял-дэмакратаў [[Анатоль Ляўковіч|Анатолю Ляўковічу]] адмовілі ў рэгістрацыі з-за вялікай колькасці несапраўдных подпісаў<ref>{{Артыкул|спасылка=http://nn.by/?c=ar&i=78826|аўтар=Дзмітрый Панкавец|загаловак=Лябедзьку і Янукевіча зарэгістравалі, Ляўковіча — не|выданне=Наша Ніва|месца=Мінск|год=2012}}</ref><ref name=regnum>[http://www.regnum.ru/news/polit/1564626.html Белорусские партийцы стремятся стать депутатами] Regnum</ref><ref>[http://www.unian.net/news/521780-na-odno-mesto-v-belorusskom-parlamente-pretenduyut-363-kandidata.html На одно место в белорусском парламенте претендуют 3,63 кандидата]</ref>.
 
23 жніўня сталі вядомы канчатковыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Усяго прэтэндэнтамі ў кандыдаты ў дэпутаты на 110 выбарчых акруг вылучаліся 494 чалавекі, з якіх зарэгістраваныя былі 362.<ref>{{Артыкул|загаловак=Кандидатами в депутаты Палаты представителей зарегистрировано 362 человека|аўтар=Сергей Королевич|спасылка=http://belapan.com/archive/2012/08/23/569832/|год=2012|выданне=Белапан}}</ref> З іх 204 — вылучэнцы васьмі палітычных партый. 70 кандыдатаў прадстаўляюць «[[ЛДПБ]]», 35 — «[[АГП]]» (гэта партыя падавала 48 заявак), 30 — «[[Партыя БНФ|Партыю БНФ]]» (падавала 33 заяўкі). У чатырох акругах зарэгістравана па аднаму кандыдату, гэта значыць там выбары будуць безальтэрнатыўнымі. У гэтым выпадку, для таго каб выбары ў гэтых акругах ажыццявіліся, на ўчасткі павінна прыйсці больш за 50 % выбаршчыкаў<ref name=kp.ru>[http://kp.ru/daily/25937/2884570/ Выборы-2012: Без конкурентов остались начальник главного управления КГБ и два председателя райисполкомов] «Комсомольская правда»</ref>.
 
Каля паловы зарэгістраваных партый адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах, матывуя супраць, паводле іх меркавання, недэмакратычнага рэжыму і палітычных рэпрэсій. «[[Аб'яднаная грамадзянская партыя]]» і «[[Партыя БНФ]]» абяцаюць, што ў час агітацыйнай кампаніі паспрабуюць данесці да грамадзян свае ўяўленні пра сітуацыю ў краіне, а за некалькі дзён да галасавання іх прадстаўнікі здымуць свае кандыдатуры, байкатуючы нячэсныя, як ім падаецца, выбары<ref name=regnum/><ref>[http://www.bbc.co.uk/russian/international/2012/08/120824_belarus_parliament_elections.shtml Белоруссия: конкурс в парламент — более трех на место] [[Русская служба Би-би-си|Би-би-си Россия]]</ref>.
Радок 31 ⟶ 32:
== Агітацыйная кампанія ==
[[27 жніўня]] пачаліся выступленні кандыдатаў у дзяржаўных СМІ. Кожнаму кандыдату для выступу прадстаўлена па 5 хвілін эфірнага часу на радыё і тэлебачанні. Радыёвыступы і тэлевыступы транслююцца ў запісы з 18-і да 19-і, і з 19-і да 20-і гадзін адпаведна<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=79100 ЦВК: Выступы кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту, транслявацца не будуць]</ref>.
З 17 выбарчых акруг Гомельскай вобласці толькі ў Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34 № 34 адбыліся тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты.<ref>[http://spring96.org/be/news/59772 Звесткі пра тэле- і радыёвыступы, тэле- і радыёдэбаты кандыдатаў у дэпутаты]</ref>
 
== Вынікі ==
[[23 верасня]] незалежная газета ''[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]'' апублікавала прагноз, якія кандыдаты перамогуць на выбарах (у якасці крытэрыя была ўзята прыналежнасць да «вертыкалі ўлады»), і ўсе прадказанні спраўдзіліся<ref name=nn.80553 /><ref>[http://www.svobodanews.ru/content/article/24717707.html Расійскія «каруселі» на беларускіх выбарах]</ref>. Ніводны прадстаўнік апазіцыйных партый і незалежных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў не прайшоў. У Навабеліцкай акрузе [[Гомель|Гомеля]], дзе зарэгістраваны праўладны кандыдат апынуўся ў апале з-за карупцыйнай справы, прызнана, што выбары не адбыліся, там будуць праведзены паўторныя выбары. Кандыдат Ігар Случак (Гомельская-Савецкая выбарчая акруга №34№ 34) иі кандыдат ад акругі №33№ 33 абскарджвалі вынікі выбараў і прапанавалі новы падлік гласоўгаласоў. Гэта адзіныя выбарчыя акругі Беларусі, вынікі выбараў па якіх абскарджваліся.<ref>[http://spring96.org/be/news/59772 5 кастрычніка 2012  г. Цэнтральная камісія разгледзела 2 скаргі па выніках выбараў дэпутатаў ППНС: скаргу Уладзіміра Сякеркі на вынікі выбараў па Гомельскай-Цэнтральнай ВА №  33 і скаргу Ігара Случака па Гомельскай-Савецкай ВА №  34.]</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=81374 ЦВК адмовіла Ігару Случаку ў пераліку галасоў - — відэа]</ref>
 
Дэпутацкі корпус абнавіўся амаль цалкам — толькі 21 дэпутат ранейшага склікання працягне працу<ref name=who.is.who>[http://naviny.by/rubrics/elections/2012/09/24/ic_news_623_402133/ Сярод [[Спіс дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання|дэпутатаў новага парламента]] больш за ўсё прадстаўнікоў улады]</ref> (астатнія дэпутаты папярэдняга склікання не сталі высоўваць свае кандыдатуры). Сярод новых дэпутатаў — 30 кіраўнікоў адміністрацыйных структур (старшыні і намеснікі старшыняў райвыканкамаў і аблвыканкамаў, начальнікі аддзелаў, камітэтаў і кіраванняў), шэсць «[[сілавік]]оў», 15 прадстаўнікоў устаноў адукацыі (галоўным чынам — дырэктары школ, дэканы факультэтаў і рэктары ВНУ), 6 — аховы здароўя (галоўурачы і загадчыкі аддзяленнямі), 10 — розных галін прамысловасці (галоўным чынам кіраўнікі, іх намеснікі або кіраўнікі прафсаюзных вочак буйных прадпрыемстваў — [[Гомсельмаш]], Рэчыцкі метызны завод, [[Беларускі аўтамабільны завод|БелАЗ]] і г.д.), уключаючы энергетыку і ЖКГ<ref name=who.is.who />. Некалькі дэпутатаў прадстаўляюць сельскую гаспадарку, навуку, судовую сістэму, журналістыку, банкаўскую сферу, дзяржаўны сектар у сферы паслуг і спорт ([[Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі|Вадзім Дзевятоўскі]], сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне па кіданні молата)<ref name=who.is.who />. 29 дэпутатаў новага склікання — жанчыны<ref name=who.is.who />. 63 дэпутата з'яўляюцца членамі [[Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне Белая Русь|РГА «Белая Русь»]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=80687 У палату прадстаўнікоў трапілі 63 члены «Белай Русі»] {{ref-be}}</ref>. Пяць дэпутатаў прадстаўляюць палітычныя партыі — [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычную партыю]], [[Аграрная партыя, Беларусь|Аграрную партыю]] і [[Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці|Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці]], усе астатнія — беспартыйныя<ref>[http://www.belta.by/ru/all_news/politics/V-novyj-sostav-parlamenta-voshli-5-predstavitelej-politicheskix-partij_i_609609.html У новы склад парламента ўвайшлі 5 прадстаўнікоў палітычных партый]</ref>.