Аляксандр Аляксандравіч Блок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
 
== Жыццё і творчасць ==
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт [[Пецярбургскі універсітэт|Пецярбургскага універсітэта]] (1906). Эстэтычныя погляды А. Блока фарміраваліся пад уплывам ідэалістычнай філасофіі ([[Платон]]), рамантычнай ([[Васіль Андрэевіч Жукоўскі|В. Жукоўскі]]) і філасофска-містычнай лірыкі ([[У. Салаўёў]], [[А. Белы]]).
 
Дэбютаваў вершаваным цыклам «З прысвячэнняў» (''Из посвящений'') у часопісе «Новый путь» (1902). У першым зборніку «Вершы аб Прыгожай Даме» (1904) спалучаны складаная вобразнасць і містычна-сімвалісцкае ўспрыманне свету. Адыход ад ідэй сімвалізму абвешчаны ў драме «Балаганчык» (1906). Узмацненне сацыяльных тэндэнцый звязана з рэвалюцыяй 1905-07 (цыкл «Горад», 1904-08). Творчасць паэта гэтага перыяду складаная і супярэчлівая, прасякнута пачуццямі адзіноты і расчаравання, пошукамі ідэалу хараства, роздумам над гісторыяй і сучаснасцю (драма «Незнаёмка», 1906; зборнік «Нечаканая радасць», 1907; цыклы «Снежная маска», 1907; «Фаіна», 1908; арг. «Пра рэалістаў», 1907). Пакутліва А. Блок шукаў шляхі збліжэння інтэлігенцыі і народа (драмы «Песня Лёсу», 1909), асуджаў бездухоўнасць мяшчанства, буржуазіі (цыклы «Скокі смерці», 1912-14; «Страшэнны свет», 1909-16), паэтызаваў гістарычнае мінулае Расіі. Ён адчуваў трагічны адрыў сучаснай культуры ад народна-нацыянальных вытокаў і непазбежнасць вялікіх гістарычных перамен. Пастаяннымі ў яго творчасці становяцца тэма радзімыРадзімы, прадчуванне рэвалюцыйнай буры (цыклы «Радзіма», 1907-16; «Ямбы», 1907-14, і інш.). Пафасам барацьбы, патрыятызму і грамадзянскасці прасякнуты цыклы «Вольныя думкі» (1907), «На полі Куліковым» (1909). Асэнсаванне «страшнага свету» буржуазных адносін, усведамленне трагедыі сучаснага чалавека ў п'есе «Ружа і крыж» (1912-13). Тэма асобы і гісторыі — цэнтральная ў незакончанай аўтабіяграфічнай паэме «Адплата» (1910-21).
 
[[File:А. Блок. Часовня в Колбах.jpg|thumb|250px|А. Блок. Капліца ў [[Вёска Калбы|Калбах]] [[Пінскі раён|Пінскага раёна]]]]
 
У [[Першая сусветная вайна|І сусветную вайну]] (з пач. жніўня 1916 да сярэдзіны сакавіка 1917) ён праходзіў вайсковую службу на [[Палессе|Палессі]] на будаўніцтве дарог і ваенных умацаванняў. У сваіх палескіх малюнках адлюстраваў наваколлі вёсак Піншчыны.
 
Падзеі [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] асэнсоўваў у рамантычных паэмах «Дванаццаць» і «Скіфы», публіцыстычным артыкуле «Інтэлігенцыя і рэвалюцыя» (усе 1918). Са снежня 1918 АлякасндрАляксандр Блок перажываў своеасаблівы разлад з рэчаіснасцю і творчы крызіс.
 
Пахаваны на Смаленскіх могілках, у 1944 г. перапахаваны на Літаратарскіх мастках Волкавых могілак.