Караімы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: га каганату → га каганата, XIV ст. → XIV ст. (2), Вялікае княства Літоўскае → Вялікае Княства Літоў using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Trakai Kenesa.JPG|thumb|Храм караімаў (кінаса) у Тракаі]]
[[Image:Karaite Kenesa Vilnius.jpg|thumb|Кінаса ў Вільні]]
'''Караі́мы''' (саманазва ''карайлар''), — народ, які жыве ва [[Украіна|Украіне]] (пераважны ў [[Аўтаномная рэспубліка Крым|Рэспубліцы Крым]]), [[Літва|Літве]] ([[Тракай]], [[Вільнюс]]), [[Расія|Расіі]], [[Польшча|Польшчы]]. Іх агульная колькасць у гэтых краінах паводле апошніх перапісаў насельніцтва складае каля 2 тыс. чал.
 
Былі пашыраны ў [[Крым]]е, а з [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] ў [[ВКЛ]]. Крымскія караімы з'яўляюцца нашчадкамі цюркскіх плямёнаў, што ўваходзілі ў VIII - — [[X стагоддзе|X ст.]] у склад [[Хазарскі каганат|Хазарскага каганата]]. Частку крымскіх караімаў захапіў у палон [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўт]] і рассяліў па абшарох [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]].
 
Паходжанне караімаў дакладна не высветлена. Першапачаткова караімамі (літар. на [[іўрыт|іўрыце]] "якія чытаюць") у 8 ст. ў [[Багдад]]зе называлася яўрэйская секта, створаная Ананам бен Давідам. Веравучэнне секты было заснавана на прызнанні адзінай крыніцай веры Бібліі (Стары запавет) і адмаўленні рабінска-талмудысцкай традыцыі. У 9 ст. іх дактрыну распрацаваў Беньямін Нахавендзі, караімскае сектанцтва пашырылася ў Грузіі, Палесціне, Егіпце, Іспаніі і інш. У 12 ст. цэнтр духоўнага жыцця караімаў перамясціўся ў Візантыю, дзе ў 12-16 ст. створаны працы на іўрыце: "Гронка скрыпеню" Іехуды Хадасі (збор багаслоўя караімаў), "Кніга адбору" Ахарона ха-Рофе (каментарый да Бібліі) і інш. У 12 ст. караімы з'явіліся ў Крыме, у 13 ст. ў г. Салхат (сучасны Стары Крым) існавала іх шматлікая абшчына. На думку некаторых даследчыкаў, караімы прыбылі сюды з Візантыі; караімскі ж гісторык 19 ст. Абрам Фірковіч прапанаваў версію, што караімы — нашчадкі старажытных ізраільцян, якія аселі ў Крыме яшчэ ў 6 ст. да н.э. Апошняя версія адвяргаецца сучаснай навукай. Больш верагоднай з'яўляецца думка пра зліццё караімаў-сектантаў з цюркамі-хазарамі, якія вызнавалі іўдаізм і пасля разгрому Хазарскага каганата кіеўскім князем Святаславам (10 ст.) былі выцеснены ў Крым. Тут караімы аформіліся як народнасць з уласнай караімскай мовай, што належыць да кыпчакскай групы цюркскіх моў. Іх галоўным горадам доўгі час была горная крэпасць Чуфут-Кале, караімы называлі яе "Яўрэйская скала" і звязвалі з ёй шмат легенд.
Радок 31:
 
{{commonscat|Karaism}}
{{Цюркскія народы}}
 
[[Катэгорыя:Караімы| ]]