Розніца паміж версіямі "Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч"

няма тлумачэння праўкі
(clean up, replaced: га пав. → га павета (2) using AWB)
{{Цёзкі|Паўловіч}}
[[Выява:Галоўная ўправа ТБШ.jpg|250px|thumb|С. Паўловіч у першым радзе другі справа]]
'''Сяргей Канстанцінавіч ПАЎЛОВІЧ''' ({{ДН|25|9|1875|13}}, в. [[Асаўцы]], [[Кобрынскі павет]], [[Гродзенская губерня]], цяпер {{МН|Драгічынскі раён|у Драгічынскім раёне|}}, [[Брэсцкая вобласць]] — {{ДС|16|9|1940}}, {{МС|Вільня|у Вільнюсе|}}; Псеўданім: ''Паляшук'') — беларускі [[педагог]], [[публіцыст]], грамадскі і культурны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
З духоўнага саслоўя. Скончыў праваслаўную [[Віленская семінарыя|Віленскую семінарыю]], [[Кіеўская духоўная акадэмія|Кіеўскую духоўную акадэмію]] (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча імя Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі імя Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губерні (1909—1912), у 1913—1918 інспектарам народных школ Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні З пачатку 1920-х жыў у Вільні. Член [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]]; адзін з кіраўнікоў [[Таварыства беларускай школы]]. У 1925—1928 [[настаўнік]] і дырэктар [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкі]] (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933. У 1937 выдаваў часопіс для дзяцей «Снапок».
 
55 244

праўкі