Гарлачыкакветныя: Розніца паміж версіямі

парадак кветкавых раслін
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксон | name = |image file = Seerosen_wei%C3%9F.jpg |image title = Гарлачык белы |image descr = Гарлачык б...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:11, 18 верасня 2014

Гарлачыкакветныя (Nymphaeales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.

Гарлачыкакветныя

Гарлачык белы (Nymphaea alba)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nymphaeales Dumort.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18367
NCBI  261007
EOL  4341
FW  54894

Гэта шматгадовыя, звычайна карэнішчавыя водныя травы з чарговымі цэльнымі лістамі з прылісткамі ці без іх. Сасуды адсутнічаюць. Кветкі буйныя ці невялікія, адзіночныя, двухполыя, звычайна спірацыклічныя. Калякветнік двайны. Тычынак шмат. Гінецэй апакарпны — несапраўдная цэнакарпія (пладалісцікі пагружаны і прырастаюць да бакалападобнай восі кветкі), з 2-35 карпеламі з галоўчатымі рыльцамі. Семязачаткі шматлікія. Плады — шматлістоўкі ці пераходныя ад шматлістоўкі да шматарэшка. Парадак уключае 3 сям'і, 8 родаў і больш за 90 відаў трапічных і субтрапічных раслін у раёнах Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Аўстраліі. На Беларусі сустракаюцца віды сямейства гарлачыкавых.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».