Олаф III Ціхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
clean up using AWB
Радок 3:
'''Олаф III Ціхі''', ці '''Мірны''' ({{lang-no|Olav Kyrre}}) ([[1050]] — [[22 верасня]] [[1093]]) — кароль [[Нарвегія|Нарвегіі]] ([[1067]]—[[1093]]), сын [[Харальд III Суровы|Харальда III Суровага]] і [[наложніца|наложніцы]] Торы.
 
Пра дзіцячыя і юнацкія гады жыцця Олафа нічога не вядома. У [[1066]] годзе кароль Нарвегіі [[Харальд III Суровы|Харальд Суровы]] распачаў паход у [[Англія|Англію]] з мэтай захапіць англійскі трон. У гэтым паходзе яго суправаджалі малодшы сын Олаф, жонка [[Лізавета Яраслаўна]] і дзве дочкі. Старэйшага сына, [[Магнус II, кароль Нарвегіі|Магнуса]], Харальд пакінуў у Нарвегіі і абвясціў [[конунг]]ам.
 
Высадзіўшыся ў Англіі, нарвежская армія разбіла паўночна-англійскае апалчэнне ў [[Бітва пры Фулфардзе|бітве пры Фулфардзе]], дзе, паводле саг, адрозніўся Олаф. Пасля заняцця [[Ёрк]]а Харальд Суровы падзяліў сваю армію: траціну пакінуў для аховы караблёў, а з астатнімі сіламі высадзіўся на ўзбярэжжа. Сярод тых, хто застаўся на караблях быў і Олаф. Пасля разгрому нарвежцаў пры [[Бітва пры Стамфард-Брыджы|Стамфард-Брыджы]], дзе загінуў Харальд Суровы, Олаф заключыў мір з каралём Англіі [[Гаральд II Годвінсан|Гаральдам Годвінсанам]] і даў клятву ніколі больш не нападаць на Англію.
 
Пасля гэтага рэшткі нарвежскай арміі (на 24 караблях, з больш чым 300, якія прымалі удзел ва ўварванні) пакінулі Англію. Перазімаваўшы на [[Аркнейскія астравы|Аркнейскіх астравах]], у [[1067]] годзе Олаф вярнуўся ў [[Нарвегія|Нарвегію]]. Старэйшы брат, [[Магнус II, кароль Нарвегіі|Магнус II]] добраахвотна падзяліў з ім каралеўства: Олаф стаў конунгам Усходняй Нарвегіі, а Магнус - Паўночнай.
Радок 11:
У наступным годзе [[Данія|дацкі]] кароль [[Свен II Эстрыдсен]] паспрабаваў прад'явіць правы на Нарвегію, аднак, сустрэўшы адпор з боку Олафа, адмовіўся ад сваіх прэтэнзій і заключыў з ім мір. Пазней, у [[1070]] годзе, Олаф ажаніўся з дачкой Свена Інгрыд, а сын Свена [[Олаф I, кароль Даніі|Олаф Свенсан]] — на зводнай сястры нарвежскага караля, Інгігерд.
 
У [[1069]] годзе захварэў і памёр Магнус II, у выніку чаго Олаф стаў аднаасобным каралём Нарвегіі. Усталяваўся перыяд міру: расквітнеў гандаль, адбыўся рост гарадоў, умацаваўся аўтарытэт царквы і каралеўскай улады. Сувязі паміж Нарвегіяй і Заходняй Еўропай умацаваліся. У [[1070]] годзе Олаф заснаваў горад [[Берген]], які яшчэ пры яго жыцці стаў буйным гандлёвым цэнтрам.
 
Олафу III прыпісваюць стварэнне ў Нарвегіі [[купецкая гільдыя|купецкіх гільдый]], пры ім былі пабудаваны першыя каменныя цэрквы. Олаф усталяваў трывалыя адносіны з [[папства|Папам Рымскім]], у Нарвегіі былі арганізаваны чатыры [[дыяцэзія|дыяцэзіі]], якія падпарадкоўваліся [[Гамбург]]-[[Брэмен]]скаму [[архібіскуп]]у. Олаф быў першым нарвежскім каралём, які ўмеў чытаць і пісаць.
 
Шлюб Олафа і Інгрыд Дацкай быў бяздзетным, але наложніца Тора нарадзіла яму сына [[Магнус III Босы|Магнуса]].
 
Кароль Олаф III Ціхі памёр [[22 верасня]] [[1093]] года і быў пахаваны ў [[Тронхейм]]е. У [[1998]] годзе ў [[Берген]]е была ўсталявана абстрактная конная статуя Олафа Ціхага.<ref>[http://kulturnett.ivest.no/tema/skulpturbyen/kyrre.htm Olav Kyrre]</ref>
Радок 50:
[[Катэгорыя:Памерлі 22 верасня]]
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя]]
[[Катэгорыя:РодДынастыя Харальда I ЦудоўнавалосагаХорфагераў]]