Лукомскі цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лукомскі цмок''' - міфічная істота, якую паданні звязваюць з валуном ля вёскі Гогалеўка Ч...'
 
+ спасылкі
Радок 1:
'''Лукомскі цмок''' - міфічная істота, якую паданні звязваюць з валуном ля вёскі [[Гогалеўка]] Чарніцкага[[Чашніцкі раён|Чашніцкага раёну]].
 
Камень раней быццам меў адтуліну-акно, і цмок жыў унутры. Людзі прыносілі да валуна невялічкія грошы і прасілі цмока пашыць адзенне. А на другі дзень ужо забіралі гатовую вопратку. Звонку цмок выглядаў як чалавек, але часам прымаў выгляд [[Вясёлка, беларуская міфалогія|вясёлкі]] і падымаўся над [[Лукомскае возера|Лукомскім возерам]], смактаў з яго ваду і перапампоўваў на неба. Аднойчы ён паклаў вока на дзяўчыну, якая яго не любіла і баялася. І людзі навучылі яе, як расправіцца з істотай. Цмок асцерагаўся маланак. І аднойчы, перад тым як заснуць на у полі, ён папярэдзіў дзяўчыну, каб тая пабудзіла яго, калі пачнецца навальніца. Сабраліся хмары, зазіхацелі маланкі, але дзяўчына не будзіла цмока. Раптам ён сам прачнуўся і, зразумеўшы здраду, пляснуў дзяўчыну далонню па твары, з-за чаго ў яе назаўсёды засаўся след. У наступнае імгненне цмока забіла маланка.
 
І раптам пачалася страшэнная залёва. З-за сцяны дажджу не было відаць белага свету. Людзі даведаліся, што трэба хутчэй закапаць цмока - і бедствы скончацца. Так і зрабілі. Але падняўся вецер, які выдзьмуў цела забітага з-пад зямлі. Набліжаўся сусветны патоп. І толькі тады людзі ўспомнілі, што трэба, каб зямлю насілі маленькія дзеці ў торбачках. Так цмока пахавалі ў другі раз, і залёвы нарэшце спыніліся.
 
У паданні цмок паўстае адным з даглядчыкам прыроднага балансу, размеркавальнікам раўнавагі паміж зямной вадой і нябеснай. Таму яго смерць выклікае прыродную катастрофу. Як уладар воднай стыхіі, ён супрацьпастаўляцца маланкам. Гэта паказвае на сувязь дадзенага персанажа з вобразам язычніцкага бога [[Вялес|Вялеса]], які мог быць супернікам грамабоя [[Пярун|Пяруна]].
 
== Цікавыя факты ==