Баляслаў IV Кучаравы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 91:
'''Баляслаў IV Кучаравы''' ({{lang-pl|Bolesław IV Kędzierzawy}}) ([[1120]]/[[1121|21]] — {{ДС|5|1|1173}}) — польскі князь, прадстаўнік дынастыі [[Пясты|Пястаў]].
 
Сын [[Баляслаў III Крывавусты|Баляслава III]] і ягонай другой жонкі - — Саламеі фон Берг-Шэлькліген, дачкі герцага Бергскага. Першапачаткова Баляслаў заставаўся ў ценю сваіх старэйшых братоў Лешка (ім. 1115) і Казіміра (1120), але пасля іх заўчаснай смерці ў 1131 годзе стаўся найстарэйшым нашчадкам з другога шлюбу свайго бацькі.
У 1136 альбо 1137 годзе ажаніўся з наўгародскай князёўнаю Вершаславаю (Настассяю), дачкою князя Усевалада Мсціславіча. Мелі траіх альбо чацвярых дзяцей, у тым ліку Баляслава (памёр яшчэ пры жыцці бацькі) і Лешка Мазавецкага. Пасля смерці жонкі ў 1162 годзе Баляслаў ажаніўся з Марыяю, звесткі пра паходжанне якой адсутнічаюць.
 
Пасля смерці бацькі Баляслаў атрымаў у спадчыну землі Мазовіі і Куяў. Вярхоўным князем Польшчы стаў яго зводны брат Уладзіслаў ІІ. Канфлікты паміж Уладзіславам і ягонымі малодшымі братамі пачаліся ў 1141 годзе і хутка перараслі ў міжусобныя войны, удзел у якіх бралі дружыны кіеўскага князя Усевалада Алегавіча (ягоная дачка Звініслава была замужам за сынам Уладзіслава ІІ Баляславам Высокім). У выніку кансалідацыі сіл Баляслава Кучаравага і ягоных малодшых братоў, а таксама масавай падтрымкі з боку польскіх магнатаў Уладзіслаў ІІ быў вымушаны ўцячы да германскага імператара Конрада ІІІ, а Баляслаў, здабыўшы пасля доўгай аблогі Кракаў, стаў вярхоўным князем Польшчы. Ягонае панаванне працягвалася з [[1146]] па [[1173]] год.
 
У 1157 годзе германскі імператар [[Фрыдрых Барбароса]] прымусіў Баляслава прызнаць сябе васалам Свяшчэннай Рымскай Імперыі.
 
У 1159 годзе на выгнанні памёр Уладзіслаў ІІ, недзе паміж 1160-1163 1160—1163 гг. памерла ягоная жонка, у выніку чаго ў [[Сілезія|Сілезію]] вярнуліся сыны Уладзіслава - — Баляслаў Высокі і Мешка Плясаногі. У 1166 годзе, выкарыстаўшы паражэнне Баляслава Кучаравага ў Прусіі, Баляслаў і Мешка захапілі ўмацаваныя гарады рэгіёну, што раней былі пад кантролем вярхоўнага князя Польшчы, і такім чынам сталі паўнаўладнымі гаспадарамі Сілезіі. Спробы Баляслава ў 1167 годзе вярнуць кантроль над Сілезіяй скончыліся няўдачаю, што прывяло да канчатковага аддзялення Сілезіі ад рэшты польскіх тэрыторый. Актыўную ролю ў гэтым працэсе адыграў германскі імператар [[Фрыдрых Барбароса]].
 
Баляслаў Кучаравы памёр 5 студзеня 1173 года, імавернае месца пахавання - — Плоцкі кафедральны сабор. Ягоным нашчадкам стаў непаўналетні сын Лешак, а ягоным апекуном - — малодшы брат Баляслава Казімір.
 
{{Манархі Польшчы}}
 
{{НК}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}