Эстонская мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: моваў → моў, == → == , іна-угорск → іна-ўгорск (3) using AWB
Радок 24:
| ISO3 = est
}}
'''Эсто́нская мо́ва''' (''eesti keel'')  — мова [[эстонцы|эстонцаў]], адносіцца да прыбалтыйска-фінскай галіны [[фіна-ўгорскія мовы|фіна-ўгорскай сям'і моў]]. Афіцыйная мова [[Эстонія|Эстоніі]] і Еўрапейскага саюза. Пісьмовасць на аснове [[лацінскі алфавіт|лацінскага алфавіта]].
 
== Гісторыя ==
Некалькі протаэстонскіх гаворак пачалі аддзяляцца ад агульнае прыбалтыйска-фінскай моўнай супольнасці ўжо ў пачатку нашае эры. У перыяд з [[12 стагоддзе|12]] па [[13 стагоддзе|13 стагоддзі]] на іх аснове пачала фарміравацца стараэстонская мова. Пазней на эстонскую мову паўплывалі [[Германскія мовы|германскія]], [[балцкія мовы]] і [[руская мова]]. Напрыклад, германізмы можна сустрэць у галіне прафесійнае лексікі, [[русізм]]ы — ў словах, якія былі часта ўжывальнымі ў перыяд [[Кіеўская Русь|Кіеўскае Русі]].
 
Першыя рукапісныя творы па-эстонску датуюцца [[16 стагоддзе]]м. Найбольш даўнім рукапісам, які дайшоў да нашага часу, з'яўляецца [[Куламааскі рукапіс]] — пераклад на эстонскую мову трох каталіцкіх малітваў: [[Pater noster]], [[Ave Maria]] и [[Credo]].
 
Афармленне літаратурнага стандарту эстонскай мовы йшло на працягу [[19 стагоддзе|19 ст.]]
 
== Асноўная характарыстыка ==
 
=== Пісьмовасць ===
Як і іншыя шматлікія [[фіна-ўгорскія мовы]], носьбіты эстонскай мовы карыстаюцца лацінскім алфавітам. Як у іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах у эстонскай мове прысутнічаюць літары ä, ö, ü, а таксама літары š, ž, якія ў эстонскай мове з'явіліся пазней. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Ff, Zz, Šš, Žž ужываюцца толькі ў запазычаннях і напісанні ўласных назваў. Літара Õõ у эстонскай была дадана асобна лінгвістам Ота Вільгельмам Мазінгам.
 
Сучасны выгляд эстонскага алфавіта.
 
== Эстонскі алфавіт ==
{| style="font-family:Arial Unicode MS; font-size:1.4em; border-color:#000000; border-width:1px; border-style:solid; border-collapse:collapse; background-color:#F8F8EF"
| style="width:3em; text-align:center; padding: 3px;" | A a
Радок 65 ⟶ 78:
|}
 
=== Арфаграфія ===
Літары C, Q, W, X, Y выкарыстоўваюцца для напісання замежных імён. Літары F,
Эстонская мова, як і беларуская, у большасці напісанні словаў падпарадкоўваецца фанематычнаму прынцыпу — адна літара адпавядае адной фанеме. Але існуюць некаторыя [[марфалогія, лінгвістыка|марфалагічныя]] і гістарычныя выключэнні. Напрыклад, літара h аглушае на пісьме гукі b, g, d пры скланенні словаў, калі замест іх вымаўляецца p, k, t. Часам літары š, ž могуць замяняць на спалучэнні sh, zh, хоць гэта і лічыцца няправільным.
Š и Ž сустракаюцца толькі ў запазычанасцях.
 
Сучасныя эстонскія прынцыпы арфаграфіі былі створаны навукоўцам Эдуардам Ахрэнсам на аснове фінскай арфаграфіі ў другой палове 19 ст. Раней ужывалася арфаграфія Бенгта Готфрыда Фарселія і Ягана Горнунга, якая была створана ў 17 ст. Некаторыя прынцыпы нямецкае арфаграфічнай мовы захоўваліся ў эстонскай мове і пазней — напрыклад, літару Ww ужывалі замест Vv да 1930-х гадоў.
 
== Фанетыка ==
 
=== Галосныя ===
У эстонскай мове дзевяць галосных гукаў, вялікая колькасць [[дыфтонг]]аў. Адсутнічаюць рэдукаваныя гукі.
 
=== Зычныя ===
Фанетычная сістэма характарызуецца выкарыстаннем цвёрдых і мяккіх зычных гукаў, неаспіраваных выбухных зычных (гукі ''p, t, k'' прамаўляюцца без прыдыхання ў адрозненне ад [[германскія мовы|германскіх моў]]) і магчымасцю спалучэння цвёрдых зычных з галоснымі пярэдняга шэрагу (напрыклад, у словах ''tee'', ''täht'', ''töö'', ''tüvi'' '''t''' вымаўляецца цвёрда, перад галосным '''i''' зычныя змякчаюцца). Зычныя гукі ''b, g, d'' і запазычаны ''ž'' вымаўляюцца глуха ці паўзвонка.
 
== Дыялекты ==
[[Выява:South Estonian language area.jpg|thumb|229px|Паўднёваэстонскія дыялекты.]]
Эстонская мова ў дыялектным плане падзяляецца на дзве адметныя і моцна адрозныя адна ад адной гаворкі: паўночную і паўднёвую. Часам з паўночных дыялектаў асобна вылучаюць дыялекты кірдэраніку, якія распаўсюджаныя на паўночным усходзе [[Эстонія|Эстоніі]].
 
Паўночныя дыялекты змяшчаюць у сабе тры групы гаворак. Кескмурэ, альбо сярэдняя група — аснова літаратурнай мовы, распаўсюджаная ў ваколіцах [[Талін]]а. Ляэнемурэ, ці заходняя група, распаўсюджаная ў [[Пярнумаа]] і [[Ляэнемаа]]. Група гаворак Саартэмурэ распаўсюджаная на астравох [[Саарэмаа]] і Хіюмаа. Група гаворак ідамурэ, альбо ўсходняя, распаўсюджаная на паўночна-заходнім узбярэжжы возера [[Чудска-Пскоўскае возера|Пейпсі]].
 
Асобна варта вылучыць паўднёвую дыялектную зону. Яна складаецца з чатырох груп гаворак — мулгіская, тартуская, [[выру, мова|выруская]] і [[сэут, мова|сетуская]], якія часам вылучаюцца ў асобныя мовы альбо ў адну асобную [[паўднёваэстонская мова|паўднёваэстонскую мову]]. Часам гаворка сету лічыцца не асобнай паўднёваэстонскай гаворкай, а часткай гаворкі выру.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{МовыЕС}}
{{Commons|Category:Estonian language}}
{{Interwiki|et|эстонскай|}}
* [http://mylanguageexchange.com/Learn/Estonian.asp Learn to Speak Estonian]{{ref-en}}
* [http://scribd.com/doc/2838692/Estonian-Language-Course Estonian Language Course]{{ref-en}}
 
{{МовыЕС}}
{{Фіна-ўгорскія мовы}}