Сігурд Хокансан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: Мёры → Міёры, Круг Зямной → Круг Зямны using AWB
Радок 28:
Нарадзіўся ў сям'і [[Хокан сын Гр'ётгарда|Хокана Гр'ётгардсана]] (каля [[838]]—[[900]]), першага [[ярл]]а Хладзіра, паплечніка і цесця караля [[Харальд I Цудоўнавалосы|Харальда Цудоўнавалосага]], які аб'яднаў Нарвегію. Яго дачка Аса стала адной з жонак Харальда.
 
Хладзірскі [[ярл]] Хокан з дружынай удзельнічаў у заваявальных паходах [[конунг]]а [[Харальд I Цудоўнавалосы|Харальда Цудоўнавалосага]]. У марской бітве ў Сольскеля загінулі яго сыны Гр'ётгард і Хёрлаўг. [[Харальд Цудоўнавалосы]], падпарадкаваў сваёй уладзе [[Согн-ог-Ф'юранэ|Фіёрды]], перадаў гэты фюлькфюльке у кіраванне Хокану. Неўзабаве Хокан пасварыўся з суседнім [[ярл]]ам Атлі Худым, кіраўніком [[фюлькфюльке]]а [[Согн-ог-Ф'юранэ|Согн]], таксама прызначаным [[Харальд I Цудоўнавалосы|Харальдам]]. Хокан адправіў да Атлі ганца, запатрабаваўшы ад яго пакінуць [[Согн]] і стаць [[ярл]]ам у Гаўлары, дзе ён раней кіраваў. Але Атлі Худы заявіў, што [[конунг]] [[Харальд I Цудоўнавалосы|Харальд]] даў яму ў валоданне [[Согн-ог-Ф'юранэ|Согн]], і ён не пакіне свае ўладанні, не сустрэўшыся з [[Харальд I Цудоўнавалосы|Харальдам]]. Тады [[ярл]]ы Хокан і Атлі сабралі дружыны і пачалі вайну. У бітве ў Ф'яліра ярл Хокан быў забіты, а яго праціўнік ярл Атлі Худы смяротна паранены.
 
Пасля дасягнення паўналецця Сігурд Хокансан атрымаў у спадчыну бацькаўскія ўладанні ў Хладзіры. У яго выхоўваліся сыны [[Харальд I Цудоўнавалосы|Харальда Цудоўнавалосага]] — Хальвдан Чорны і Сігрэд, якія раней знаходзіліся на выхаванні ў [[ярл]]а Хокана, бацькі Сігурда. Яны былі амаль аднаго ўзросту, сыны Харальда і Сігурд Хокансан. Ён быў жанаты на Бергльят, дачцы [[ярл]]а Торыра Маўклівага і Алаў Красы Года, дачкі конунга [[Харальд I Цудоўнавалосы|Харальда Цудоўнавалосага]]. У [[892]] годзе пасля смерці свайго бацькі [[Рогнвальд Эйстэйнсан|Рэнгвальда Эйстэйнсана]] Торыр Маўклівы стаў ярлам у Мёры.