Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар бенедыкцінаў (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
Радок 1:
'''Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар бенедыкцінаў''' — [[Рымска-Каталіцкі Касцёл на Беларусі|рымска-каталіцкі]] кляштарны комплекс у [[Мінск]]у. Дзейнічаў у кан. [[17 стагоддзе|XVII]] — 1-я пал. [[19 стагоддзе|XIX]] стст. Займаў дзялянку на [[Высокі Рынак|Высокім Рынку]] плошчай 522 м²<ref>Бенедиктинцы, цистерианцы, картузы // {{Крыніцы/Кляштары ўсходняй і заходняй традыцый|к}} С. 188</ref>, на рагу [[Вуліца Койданаўская, Мінск|Койданаўскай]] і [[Вуліца Феліцыянаўская, Мінск|Феліцыянаўскай]] вуліц.
 
У склад комплексу ўваходзілі драўляны будынак касцёла на мураваным падмурку, кляштарны дом з вялікімі мураванымі скляпамі<ref>[[Уладзімір Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Кляштар бенедыкцінцаў // {{Крыніцы/Памяць/Мінск|1к}} С. 311</ref>, а таксама шэраг гаспадарчых пабудоў, сад і гарод. Тэрыторыю кляштара абкружаў драўляны паркан з брамамі, галоўная з якіх выходзіла на Койданаўскую вуліцу.
 
== Гісторыя ==
Верагодна, Мінскую рэзідэнцыю бенедыкцінаў заснавалі ў [[1681]] годзе, менавіта тады ордэну ахвяравалі пляц на Нямігскім завулку (пазней Феліцыянаўскай вуліцы). Першыя манахі пераехалі ў Мінск з [[Нясвіж|Нясвіжскага]]скага кляштара Св. Крыжа.
 
У 1762 годзе Антоній і Марціна Багушэвічы далучылі да кляштара пляц на Койданаўскай вуліцы, што дало магчымасць збудаваць новую [[афіцына|афіцыну]] і пякарню. У [[1773]] годзе намаганнямі абата Свідэрскага ўзвялі касцёл Св. Міхала Арханёла (у 1799 годзе яго грунтоўна адрамантавалі).
 
У [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] апекунамі кляштара былі харунжы [[Фларыян Быкоўскі]], [[Соф'я Ваньковіч]], [[Юзаф Габрыель Аскерка]], [[Крыштаф Антоній Храпавіцкі]], [[Русецкія]] і інш.
 
У 1797 годзе пробашчам рэзідэнцыі быў ксёндз Раман Варанец, які прыехаў сюды з Нясвіжскага кляштара бенедыкцінаў. Ён займаўся выхаваннем хлопчыкаў шляхецкага паходжання, якія страцілі бацькоў. Апроч таго, у кляштары быў яшчэ адзін манах.<ref name="evkl">[[Уладзімір Дзянісаў|Уладзімір Дзянісаў]]. Мінскі кляштар бенедыкцінцаў // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 292</ref>
 
Паводле інвентара [[1804]] года кляштара належалі тры [[юрыдыка|юрыдыкі]]. Апроч пляцаў і юрыдык, ва ўладанні манахаў знаходзіўся фальварак [[Басіялаўка|Басыялаўка (Басалаўка)]] за Татарскім канцом, які набыў для кляштара ксёндз М. Круковіч у [[1703]] годзе.<ref name="evkl"/>
Радок 39:
{{Касцёлы Мінска}}
 
[[Катэгорыя:Збудаванні ВКЛМінска уў стылі барока|Мінск]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока|Мінск]]
[[Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска]]
[[Катэгорыя:Колішнія касцёлы Беларусі]]