Вільнюскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55:
[[Image:Vilnius University.Scheme of Central Campus.jpg|thumb|150px|Схема галоўных карпусоў Вільнюскага ўніверсітэта]]
У [[1940]] годзе Літоўская Рэспубліка была далучаная да СССР, а ўніверсітэт рэфармаваны па ўзор савецкіх вышэйшых школ. Большасць польскіх і літоўскіх прафесараў звольнена. Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ([[1943]]—[[1944]]) быў закрыты. З восені [[1944]] дзейнічаў як ВНУ савецкага тыпу — Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт, з [[1955]] да [[1989]] імя дзеяча камуністычнага руху Вінцаса Міцкявічуса-Капсукаса. У [[1971]] Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт імя В. Капсукаса быў узнагароджаны [[Ордэн Працоўнага чырвонага сцягу|ордэнам Працоўнага чырвонага сцягу]]; у [[1979]] "за заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі, дасягненні ў галіне навуковых вынаходніцтваў і ў сувязі з 400-годдзем з дня заснавання" - [[Ордэн Дружбы народаў|ордэнам Дружбы народаў]]. У гэтыя часы ўніверсітэт быў тыповай правінцыйнай савецкай ВНУ. Галоўнай мовай выкладання стала руская, а па-літоўску выкладалася ў асноўным толькі адпаведная філалогія. Аднак паколькі ўніверсітэт меў рэспубліканскі статус, ён разросся да памераў сапраўднага вялікага ўніверсітэта з дастатковай колькасцю факультэтаў, на якіх навучалася больш за 5000 студэнтаў (прычым гэтая лічба ўвесь час павялічвалася).
[[Image:1425th litasanniversary coin -of Vilnius University Reversum.jpgpng|thumb|Вільнюскі ўніверсітэт на 1-літавай памятнай менеце (2004) адбітай ў гонар яго 425-годдзя]]
Прынятым ў [[1990]] годзе Статутам універсітэта зацверджана яго аўтаномія, а ў сувязі з набыццём Літоўскай Рэспублікай незалежнасці ўніверсітэт ізноў літуанізаваны — вярнуліся парадкі 1939 года з тагачаснай назвай і літоўскай мовай выкладання.