Эзель-Вікскае біскупства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Тэрыторыі: clean up, replaced: рлянд → рланд (2), мэтай → метай, метай → мэтай, Курланд → Курлянд (2), іяніз → іаніз, сціаніз → сція using AWB
→‎Тэрыторыі: clean up, replaced: рлянд → рланд (2), мэтай → метай, метай → мэтай, Курланд → Курлянд (2), іяніз → іаніз, сціаніз → сція using AWB
Радок 10:
Тэрыторыя Эзэль-Вікскага біскупства стваралася стыхійна падчас прыбалтыйскіх крыжовых паходаў і складалася з некалькі [[анклаў|анклаваў]]: часткі астравоў [[Саарэмаа]] (па-нямецку «Эзэль» — адкуль і пайшла яго назва), [[Хіюмаа]], меншыя астравы, а таксама землі [[Ляэнемаа]] на кантыненце, унутры якога меліся цераспалосныя анклавы ўласна Лівонскага ордэна. Агульная плошча епіскапіі складала 7.600 кв.км, уключаючы некалькі [[бейлівік]]аў. Сам біскуп з'яўляўся васалам «[[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]», а таксама, намінальна — Рымскага Папы. Біскупства спачатку з'яўлялася строга каталіцкім, аднак у 16 стагоддзі ўсё большае распаўсюджанне ў ім атрымала [[лютэранства]].
Рэзідэнцыя біскупаў увесь час змянялася. Спачатку сталіцай быў [[Ліхула|Леаль]], з [[1251]] года — [[Стары Пярну]] (Перона), каля [[1265]] года перамясцілася ў горад [[Хаапсалу|Гапсаль]], затым на астраўную крэпасць [[КурссаарэКурэссаарэ|Арэнсбург]] (КурссаарэКурэссаарэ), які падзяліў сталічную функцыю з Гапсалем.
 
У 13—14 стст. Лівонскі ордэн спрабаваў стварыць у Лівоніі адзіную дзяржаву для супрацьстаяння з суседзямі. У яе ён імкнуўся ўключыць і біскупства. У [[Лівонская вайна|Лівонскай вайне]] 1558—1583 гадоў Лівонскі ордэн пацярпеў паражэнне ад расійскіх войскаў. Шукаючы абароны на захадзе, эзэль-вікскі біскуп у [[1559]] годзе пагадзіўся прадаць свае ўладанні дацкаму каралю [[Фрэдэрык II|Фрэдэрыку II]], які ў 1560 годзе перадаў іх у кіраванне свайму брату герцагу [[Магнус, кароль Лівоніі|Магнусу]], які таксама атрымаў і былое [[Курляндскае біскупства]] ў Куроніі. У [[1561]] годзе зямлі біскупства былі падпарадкаваны Даніі, хоць духавенству было дазволена кіраваць востравам [[Саарэмаа]] да [[1573]] года.