Рэфармацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: дамоваў → дагавораў, ягонае → яго, га ўніверсітэту → га ўніверсітэта, ягоны → яго (3), й → і (75), Марбурскі → Ма using AWB
clean up, replaced: блян → блан (2), фармаванн → фарміраванн (2), о у → о ў, Эльблёнг → Эльблонг, мэту → мету (5), мету → мэту (4), ь ў → ь у using AWB
Радок 2:
'''Рэфарма́цыя''' — рэлігійны і грамадскі рух у [[XV стагоддзе|XV]] і [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзях]], які меў за мэту рэформу [[хрысціянства]]. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленне [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]] ў [[1517]] годзе, а некаторымі — дзейнасць [[Ян Гус|Яна Гуса]] на сто гадоў раней. Галоўная мэта — гэта вяртанне да першакрыніцы, [[Біблія|Бібліі]], вяртанне да Боскага погляду на Царкву, на грамадства, на чалавека.
 
Яе пачаткам прынята лічыць выступленне доктара багаслоўя [[Вітэнберскі ўніверсітэт|Вітэнбергскага ўніверсітэта]] [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]], якое адбылося [[31 кастрычніка]] [[1517]] года, калі ён прыбіў да дзвярэй вітэнберскай [[Сабор усіх святых, Вітенберг|Замкавай царквы]] свае «[[95 тэзісаў]]», у якіх выступаў супраць існуючых злоўжыванняў каталіцкай царквы, у прыватнасці супраць продажу [[індульгенцыя|індульгенцый]]. Канцом Рэфармацыі можна лічыць падпісанне [[Вестфальскае перамір'е|вестфальскіх дагавораў]] у [[1648]] годзе{{Sfn|Edith|1966|Edith|c=120—121}}, паводле вынікаў якіх рэлігійны фактар перастаў адыгрываць істотную ролю ў еўрапейскай палітыцы.
 
Асноўнымі прычынамі Рэфармацыі з'яўляліся пераадоленне феадальнай раздробленасці і ўзнікненне цэнтралізаваных дзяржаў, [[эканамічны крызіс]] пасля з'яўленне велізарнай колькасці амерыканскага [[золата]], спусташэнне [[банк]]аў, незадаволенасць розных слаёў насельніцтва Еўропы маральным раскладаннем [[каталіцкая царква|каталіцкай царквы]], якое суправаджалася эканамічнай і палітычнай манапалізацыяй. Комплекс мераў, прадпрынятых каталіцкай царквой і [[езуіты|езуітамі]] для барацьбы з Рэфармацыяй, атрымалі назву [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]].
Радок 24:
| work = World History at KMLA
| publisher =
| датаdate = 15 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 57:
}}</ref>. Таксама Лютэр абверг аўтарытэт [[Святое Паданне|Святой Традыцыі]], гэта значыць пастаноў царквы і папскіх дэкрэтаў, адводзячы ролю адзінай крыніцы рэлігійнай ісціны толькі [[Біблія|Свяшчэннаму Пісанню]]<ref name="Śmiryn"/>.
 
Папства першапачаткова не выказала асаблівай заклапочанасці яго выступам. Сутыкненні паміж рознымі манаскімі ордэнамі былі не рэдкасцю, таму дзейнаму папу здалося, што гэта чарговы «манаскі зварыш». Аднак Лютэр, заручыўшыся падтрымкай [[Фрыдрых III Саксонскі|Фрыдрыха III]], курфюрста Саксонскага, не саступаў дасыланым папскім эмісарам, у той жа час абавязваючыся не распаўсюджваць свае ідэі пры ўмове, што маўчанне будуць захоўваць і яго праціўнікі{{Sfn|Curns|1992|Кернс|c=125}}. Аднак падзеі на [[Лейпцыгскі дыспут|Лейпцыгскім дыспуце]] прымусілі яго перапыніць маўчанне. Выказаўшы падтрымку [[Ян Гус|Яну Гусу]] і недавер царкоўнаму сабору, які асудзіў дзейнасць чэшскага [[гуманізм|гуманіста]], Лютэр фактычна перарваў адносіны з царквой. Наступным крокам было тое, на што да гэтага практычна ніхто не адважваўся: [[10 снежня]] [[1520]] года пры вялізнай колькасці народу Лютэр спаліў папскую [[Була|булу]], дзе асуджаліся яго погляды. Пасля такой падзеі ў справу ўмяшаліся свецкія ўлады. Ізноў абраны імператар [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] [[Карл V Габсбург|Карл V]] выклікаў Лютэра на {{Не перакладзена|Вормскі рэйхстаг|імперскі сойм||Diet of Worms}} у [[Вормс]] з мэтай пераканаць яго адмовіцца ад сваіх поглядаў — падобна на тое, як сто гадоў таму аналагічную спробу зрабіў імператар [[Жыгімонт Люксембургскі|Жыгімонт]] у дачыненні да Гуса. Лютэру далі два дні, каб ён даў адказ на пытанне аб тым, ці гатовы ён адмовіцца ад сваіх поглядаў, аднак нямецкі святар не саступіў, за што згодна з [[Вормскі эдыкт|Вормскім эдыктам]] быў пастаўлены па-за законам на тэрыторыі Свяшчэннай Рымскай імперыі.
 
==== Другі этап ====
Пасля Вормскага эдыкту пачаліся першыя рэпрэсіі супраць прыхільнікаў Лютэра. Гэтак, папскі легат [[Джыралама Алеандэр]], які і спрыяў прыняццю імператарам гэтага рашэння, пасля сойма накіраваўся ў [[Нідэрланды]], дзе паводле яго падгаворванне былі спалены два манахі, якія сталі першымі пакутнікамі Рэфармацыі.
 
Фрыдрых Мудры вырашыў не пакідаць свайго прафесара без абароны. Для гэтага Лютэр на шляху з Вормсу быў выкрадзены групай людзей курфюрста, прычым сам Фрыдрых не ведаў, дзе знаходзіцца Лютэр, каб не лжэсведчыць, калі імператар Карл V яго спытае пра гэта{{Sfn|Elton|1963|Elton|}}{{Sfn|MacCulloch|2003|MacCulloch|c=132}}. Лютэр быў змешчаны ў аддалены замак [[Вартбург]], дзе пра яго знаходжанне ведаў толькі сакратар курфюрста [[Георг Спалацін]]. У Вартбургу Лютэр заняўся перакладам спачатку [[Новы Запавет|Новага Запавету]], а затым і ўсёй [[Біблія Лютэра|Бібліі]] на [[нямецкая мова|нямецкую мову]]. Разам з гэтым у імперыі выступленне Лютэра на Вормскім рэйхстагу ўзрушыла шырокія народныя масы, якія зыходзячы са сваіх саслоўных інтарэсаў па-рознаму трактавалі вучэнне Лютэра.
 
У адсутнасць Марціна ў Вітэнбергу разгарнуўся бюргерскі рух, на чале якога сталі [[Андрэас Карлштат]] і [[Габрыель Цвілінг]]. Удзельнікі гэтага руху патрабавалі неадкладных радыкальных пераўтварэнняў, у прыватнасці асуджалі каталіцкія імшы, ухвалялі ліквідацыю манаскіх абяцанняў і выхад манахаў з манастыроў<ref name="Halubkin">{{Кніга
Радок 87:
==== Сялянская вайна Томаса Мюнцэра ====
{{Асноўны артыкул|Сялянская вайна ў Германіі}}
Сялянская вайна стала следствам тлумачэнне сялянскімі масамі ідэй Рэфармацыі як закліку да сацыяльных пераўтварэнняў. Шмат у чым гэтым настроям спрыяла вучэнне [[Томас Мюнцэр|Томаса Мюнцэра]], які ў сваіх казаннях заклікаў да паўстання, сацыяльна-палітычнага перавароту. Аднак няздольнасць сялянскіх мас і бюргерства згуртавацца ў сумеснай барацьбе прывяла да паражэнні ў вайне<ref name="Śmiryn"/>. Пасля сканчэння [[Сялянская вайна ў Германіі|Сялянскай вайны]] на рэйхстагу ў [[Шпаер]]ы ў [[1526]] годзе дзеянне Вормскага эдыкту паводле патрабаванняў нямецкіх князёў было прыпынена. Аднак праз тры гады там жа Вормскі эдыкт быў пацверджаны, што выклікала пратэст шасці нямецкіх князёў і некалькіх імперскіх гарадоў. Паводле назвы гэтага дакумента — [[Шпаерская пратэстацыя|Шпаерскай пратэстацыі]] — прыхільнікі Рэфармацыі надалей пачалі называцца [[пратэстант]]амі{{Sfn|Curns|1992|Кернс|c=171}}.
 
У [[1527]] годзе Лютэр зрабіў візітацыі ў парафіі, якія цяпер лічыліся евангеліцкімі. Вынік быў засмучальным: рэфарматара ўразіла глыбокае невуцтва не толькі вернікаў, але і кіраўнікоў прыходаў. У выніку Лютэр напісаў дзве кнігі — [[Малы Катэхізіс]], прызначаны для вернікаў, і [[Вялікі Катэхізіс Марціна Лютэра|Вялікі Катэхізіс]], які прызначаўся для пастараў. У іх Лютэр даў сваё тлумачэнне [[Дзесяць запаведзяў|Дзесяці прыказанням]], малітве [[Ойча наш]], [[Сімвал веры|Сімвала веры]], выклаў у чым сэнс і як адбываюцца [[хрышчэнне]] і [[сакрамент]]. У [[1529]] годзе [[Філіп Гесэнскі|Філіпам Гесэнскім]] была зроблена спроба аб'яднаць намаганні прыхільнікаў Лютэра і [[Ульрых Цвінглі|Цвінглі]] ў ходзе супольнага дыспуту. Аднак у выніку ўдзельнікі [[Марбургскі дыспут|Марбургскага дыспуту]] не здолелі дамовіцца па адным адзіным пункце з шаснаццаці. Гэта пункт датычны рэальнай прысутнасці плоці і Крыві Хрыста ў [[еўхарыстыя|еўхарыстыі]]. У выніку Лютэр адмовіўся прызнаць у Цвінглі адзінаверца.
Радок 116:
У гэты час цюрыскі гарадскі савет прызначыў правядзенне дыспуту, на якім Цвінглі на падставе Бібліі павінен быў даказаць праўдзівасць свайго вучэння. На дыспут былі запрошаны архібіскуп і прадстаўнікі ўсіх кантонаў, аднак прыехалі толькі прадстаўнікі [[Шафгаўзен]]а. Архібіскуп даслаў свайго вікарыя Фабера, якому была дадзена ўстаноўка выслухаць Цвінглі, але ў спрэчкі не ўступаць. У сваю чаргу рэфарматар грунтоўна падрыхтаваўся да дыспуту, напісаўшы 67 тэзісаў — праграму як царкоўнай, так і дзяржаўнай рэформы, якую ён збіраўся на гэтым дыспуце абараніць. Дыспут пачаўся [[29 студзеня]] [[1523]] года, і паводле яго выніках Цюрых надалей адмовіўся прызнаваць уладу Канстанцкага архібіскупа і прыступіў да шырокіх царкоўных рэформ.
 
[[15 сакавіка]] [[1524]] года ў Цюрыху быў выдадзены ўказ пра скасаванне [[імша|імшы]] і знішчэнне абразоў. У выніку з цэркваў былі выдалены ўсе выявы, зламаныя арганы, мошчы святых пахаваны. Акрамя іншага, Цвінглі прыступіў да пераўладкавання царкоўнай арганізацыі — калі раней уся ўлада належала біскупам, то Цвінглі ўзмацніў дэмакратычныя тэндэнцыі ў арганізацыі царквы, паставіўшы на чале прыход, які сам абіраў сабе прапаведніка. За Цюрыхам рушылі ўслед царкоўныя рэформы ў іншых швейцарскіх гарадох, як [[Берн]]е, [[Базель|Базелі]], [[Шафгаўзен]]е, [[Санкт-Гален]]е і [[Гларус]]е, дзе паступова да ўлады прыйшлі прыхільнікі Рэфармацыі, аднак частка гэтак званых лясных кантонаў [[Швіц, кантон|Швіц]], [[Уры, кантон|Уры]], [[Унтэрвальдэн]] і [[Цуг, кантон|Цуг]], і гарады [[Люцэрн]] і [[Горад Фрыбур|Фрыбур]] засталіся верныя каталіцтву. У канфедэрацыі наспяваў раскол, таму ў [[1528]] годзе каталікі прапанавалі зладзіць дыспут, ад якога дагэтуль ўсялякусяляк ухіляліся.
 
У [[1529]] годзе паміж кантонамі паўстаў першы канфлікт. Падставай яго быў арышт у [[Швіц, кантон|Швіцы]] цюрыскага святара [[Якаб Кайзер|Якаба Кайзера]], які быў спалены, нягледзячы на пратэсты Цюрыха. У адказ Цюрых і Берн вылучылі свае сілы да [[Капель|Капэлю]]. Аднак пры пасярэдніцтве іншых кантонаў паміж супрацьлеглымі бакамі быў складзены мір, па ўмовах якога пратэстанцкія кантоны сталі пераможным бокам і атрымлівалі значную грашовую кампенсацыю. Гэтак званая [[першая Капельская вайна]] скончылася, так і не пачаўшыся.
Радок 145:
| work =
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 161:
| work =
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript = Renaissance and Reformation by William Gilbert
Радок 208:
| work = Eckerd College Community
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 241:
| work = Реформаторское баптистское богословие
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 255:
| work = Семья Божья
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 268:
| work = Рэфармацкае багаслоўе для Беларусі
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 288:
| work = Slovenia Press Agency
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 300:
| work = Locutio. Maribor Literary Society.
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 312:
| work = Slovenska tiskovna agencija.
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 328:
| work = Энциклопедия Кругосвет.
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 345:
| work =
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =
Радок 390:
Рэфармацыя выклікала зваротную рэакцыйную палітыку з боку [[Каталіцкая Царква|Каталіцкай Царквы]], якая атрымала назву [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]]. У выніку Рэфармацыі каталіцкімі засталіся [[Каралеўства Італія|Італія]], [[Іспанія]], поўдзень Германіі, частка кантонаў [[Швейцарыя|Швейцарыі]] і [[Ірландыя, востраў|Ірландыя]]. У канцы [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзя]] каталіцтва атрымала перамогу на поўдні [[Нідэрланды|Нідэрландаў]] (сучасная [[Бельгія]]) і ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. [[Каралеўства Францыя|Францыя]] апынулася дзяржавай, дзе дзяржаўнай рэлігіяй было каталіцтва, аднак пратэстанты доўгі час карысталіся правам свабоднага веравызнання. Неабходна заўважыць, што Контррэфармацыя мела як знешні, гэтак і ўнутраны бок. Калі вонкава гэта выяўлялася ў гвалтоўным здушэнні рэфарматарскага руху шляхам пераследу пратэстантаў, распаўсюджванне [[інквізіцыя|інквізіцыі]] і стварэнне [[Індэкс забароненых кніг|Індэкса забароненых кніг]], то ўнутрана гэта былі працэсы, якія можна назваць Рэфармацыяй у самой каталіцкай Царкве.
 
У [[1536]] годзе папа [[Павел III, Папа Рымскі|Павел III]] стварыў адмысловую камісію, у склад якой запрасіў членаў таварыства «[[Капліца Боскай любові]]», якія склалі справаздачу, што ў многіх злоўжываннях у Каталіцкай царкве былі вінаваты папы і [[кардынал]]ы, якія ставілі меркантыльныя інтарэсы вышэй за духоўныя{{Sfn|Curns|1992|Кернс|c=286}}. У [[1545]] годзе паводле ініцыятывы Паўла III быў скліканы [[Трыдэнцкі сабор]], які павінен быў даць адказ на многія важныя духоўныя пытанні сучаснасці. На саборы, які доўжыўся на працягу пантыфікату некалькіх пап, былі прыняты не толькі рашэнні паводле дагматычных пытанняў, але і былі сфармуліраваны дэкрэты ў сувязі з царкоўнымі злоўжываннямі.
 
Перад смерцю [[Павел III]] пакаяўся ў [[непатызм]]е{{Sfn|Kawalski|1991|Ковальский|c=182}}. Наступныя папы, хоць і не выяўляючы паслядоўнасці, але гэтак жа змагаліся з гэтай з'явай. Акрамя гэтага папы вялі барацьбу за аднаўленне маральнага аблічча кліру каталіцкай царквы. Гэтак, [[Павел IV, Папа Рымскі|Павел IV]], удзельнік камісіі Паўла III, выгнаў з Рыма 113 біскупаў, якія незаконна пакінулі свае [[епархія|епархіі]], пры ім сотні манахаў былі адпраўлены зноў ўу свае манастыры. Пераследаванні падвяргаліся нават кардыналы, западозраныя ў амаральнасці{{Sfn|Kawalski|1991|Ковальский|c=184}}.
 
Акрамя гэтага, былі заснаваны манаскія ордэны новага тыпу — [[тэатынцы]], [[капуцыны]], [[урсулінкі]] і [[езуіты]]. Апошнія заняліся актыўнай прапагандай каталіцтва як у пратэстанцкіх краінах, гэтак і на тэрыторыях, дзе да гэтага наогул не было хрысціянскіх місіянераў. Пры ўступе ў ордэн езуіт даваў прысягу не толькі генералу, але і самому папе. Шмат у чым дзякуючы дзейнасці езуітаў удалося вярнуць у каталіцтва [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]{{Sfn|Curns|1992|Кернс|c=292}}.
 
== Спадчына ==
[[Выява:Life of Martin Luther.jpg|thumb|230px|Жыццё Марціна Лютэра і іншых дзеячаў Рэфармацыі]]
Вынікі рэфармацыйнага руху немагчыма ахарактарызаваць адназначна. З аднаго боку, каталіцкі свет, які аб'ядноўваў усе народы [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]] пад духоўным кіраўніцтвам [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]], спыніў існаванне. Адзіная каталіцкая царква была заменена мноствам нацыянальных цэркваў, якія часцяком знаходзіліся ў залежнасці ад свецкіх кіраўнікоў, тады як ранейшыя клірыкі маглі апэляваць да папы ў якасці арбітру. З іншага боку, нацыянальныя цэрквы спрыялі росту нацыянальнай свядомасці народаў Еўропы. Пры гэтым істотна падвысіўся культурны і адукацыйны ўзровень жыхароў [[Паўночная Еўропа|Паўночнай Еўропы]], якая да гэтага была ўскраінай хрысціянскага свету, гэта значыць неабходнасць вывучэнне [[Біблія|Бібліі]] прыводзіла да росту як пачатковых навучальных устаноў, у асноўным у форме [[царкоўна-прыходская школа|царкоўна-прыходскіх школ]], гэтак і вышэйшых, што выявілася ў стварэнні [[універсітэт|ўніверсітэтаў]] для падрыхтоўкі кадраў нацыянальных цэркваў. Для некаторых моў спецыяльна была распрацавана [[пісьменнасць]], каб мець магчымасць выдаваць на іх Біблію. Абвяшчэнне духоўнай роўнасці стымулявала развіццё ўяўленняў аб роўнасці палітычнай. Гэтак, у краінах, дзе большасць складалі рэфарматы, свецкім людзям прадстаўляліся вялікія магчымасці ў кіраванні царквой, а грамадзянам — у кіраванні дзяржавай{{Sfn|Curns|1992|Кернс|c=299}}.
 
=== Пратэстанцкая працоўная этыка ===
Радок 410:
| work = The New York Times
| publisher =
| датаdate = 14 красавіка 2013
| language =
| postscript =