Кітайцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 8:
| rels = [[культ продкаў]], [[будызм]], [[даасізм]], [[канфуцыянства]]
| related = [[тыбетцы]], [[бірманцы]], [[качыны]], [[бай, народ|бай]]
}}
 
'''Кіта́йцы''' ([[кітайская мова|кіт.]] ''漢族'' або ''汉族'' "хань") - найбуйнейшы па колькасці народ на [[Планета Зямля|Зямлі]] (19% агульнага насельніцтва), найбуйнейшая этнічная група [[Кітай|Кітайскай Народнай Рэспублікі]] (1 229 065 тыс., 91,5% ад ўсяго насельніцтва ў [[2012]] г.)<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/ch.html#People CIA]</ref> і [[Тайвань|Кітайскай рэспублікі]] (22 652 тыс. чал., 98% ад ўсяго насельніцтва ў 2012 г.)<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/tw.html CIA]</ref>. Буйныя групы кітайцаў таксама жывуць ў іншых краінах - [[Сінгапур]]ы, [[Малайзія|Малайзіі]], [[Таіланд]]зе, [[ЗША]], [[Канада|Канадзе]], [[Аўстралія|Аўстраліі]], [[Інданезія|Інданезіі]], [[Філіпіны|Філіпінах]] і г. д.
 
== Этымалогія ==
 
Слова Хань бярэ пачатак ад дынастыі Хань, якая змяніла дынастыю Цынь, якой удалося аб'яднаць увесь Кітай. Назва дынастыі паходзіць ад назвы ракі Ханьшу ў цэнтральнай часткі Кітая, у якой жылі заснавальнікі дынастыі Хань. Таксама гэта слова ў Старажытным Кітаі, асабліва ў класічнай кітайскай літаратуры, можа азначаць [[Млечны шлях]], бо самі ханьцы звалі сваю краіну Нябеснай ракой або Паднябеснай.
 
У часы праўлення дынастый Цынь і Хань плямёны, якія засялялі Кітай, пачалі адчуваць сябе часткай адзінага народу. Акрамя таго, час праўлення дынастыі Хань лічыцца вышэйшай кропкай росквіту старажытнакітайскай цывілізацыі. У гэты час яго ўплыў распаўсюдзіўся на Цэнтральную і Паўночна-Усходнюю Азію, а па тэрыторыі і насельніцтву Старажытны Кітай мог супернічаць з Рымскай імперыяй.
Радок 21:
 
==Кітайцы на Беларусі==
На Беларусі кітайцы з'явіліся ў пач. XX ст. у выніку інтэрніравання ў гады [[Руска-японская вайна, 1904 - 1905 гг. |Руска-Японскай вайны]]. У [[1926]] г. у [[БССР]] налічвалася 119 кітайцаў, прычым 58 з іх жылі ў [[Віцебская акруга|Віцебскай акрузе]]. У [[1928]] г. у наваколлях [[Віцебск]]а была створана кітайская сельскагаспадарчая арцель (пазней калгас). Кітайцы прымалі ўдзел у Віцебскім патрыятычным падполлі падчас [[Другая Сусветная вайна|II Сусветнай вайны]].<ref>Карашчанка І. Кітайцы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 4. - Мн: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. С. 187</ref>
 
У сучаснай Беларусі кітайцы ўяўляюць малую этнічную групу, аднак іх колькасць стала расце. Калі ў [[1999]] г. іх налічвалася 75 чал., то ў [[2009]] г. - 1642 чал.<ref>[http://web.archive.org/web/20100918165045/http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.8-0.pdf Белстат]</ref>