Ёса Бусон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Paganetz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Yosa Buson.jpg|thumb|Ёса Бусон]]
'''Ёса Бусон''', таксама '''Еса''', '''Эса''', '''Тэсо''', '''Сабаку''', '''Танігуці''' ({{lang-ja|与謝蕪村}}; {{ДН|||1716}} Кэма, правінцыя СэтцуСэцу (цяпер Міякадзіма - адзін 24-х раёнаў Осакі), [[Японія]] - {{ДС|17|1|1784}}<ref>[http://www.britannica.com/eb/article-9018288/Buson Encyclopædia Britannica: ''Buson'']</ref>, [[Кіёта]]) — японскі [[паэт]] XVIII стагоддзя, майстар жанру «[[хайку]]», таксама вядомы як [[пісьменнік]], эсэіст і мастак. Разам з [[Мацуа Басё]] і [[Кабаясі Іса]], Бусон лічыцца адным з найвялікшых японскіх паэтаў перыяду Эда.
 
== Біяграфія ==
[[Выява:A black hawk and two crows by Yosa Buson.jpg|thumb|left|Бусон: Крумкачы і сокал]]
Бусон — псеўданім, якім паэт падпісваў свае творы ў сталыя гады. Да гэтага ён выкарыстаў іншыя псеўданімы. Бусон нарадзіўся ў вёсцы Кэма правінцыі Сэтцу. Сапраўднае імя яго невядома. Лічыцца, што ён быў сынам вясковага старасты, якога звалі Танігуці (адсюль псеўданім Танігуці). Маці была родам з мястэчка Ёса, па гэтай прычыне паэт часта называў сябе Ёса Бусон. Бусон атрымаў добрую адукацыю, чытаў кітайскіх і японскіх класікаў, вучыўся жывапісу. Рана страціўшы бацькоў, у дваццацігадовым узросце з'ехаў у ЭдаЭдо (цяпер [[Токіа]]), дзе вывучаў паэзію і жывапіс пад кіраўніцтвам Хаяна Хадзіна (1676-1742) - аднаго з найбуйнейшых майстроў хайкай таго часу, працягваў лінію Басё. У 1751 годзе перасяліўся ў [[Кіёта]]. Бусон ніколі, нават дамогшыся пэўных поспехаў, прызнання і матэрыяльнага дабрабыту, не вяртаўся на радзіму. Прычыны гэтага невядомыя. Між тым у паэтычнай творчасці Бусона вельмі моцны настрой настальгіі. Ёсць нават цэлы настальгічны цыкл «Вясновы ветрык над дамбай Кэма».
 
Бусон шмат падарожнічаў па Японіі, у прыватнасці, па паўночным [[Востраў ХансюХонсю|ХансюХонсю]]. Бусон жыў у свайго сябра паэта Ганто ў мястэчку Юкі. У адрозненне ад Басё, Бусон не пакінуў суцэльных празаічных твораў. У [[1744]] годзе ён апублікаваў нататкі («хайбун» - японская форма эсэ) аб сваіх падарожжах, упершыню выкарыстаўшы імя Бусон ў якасці свайго псеўданіма. У далейшым Бусон стане яго асноўным паэтычным псеўданімам; як мастак ён быў вядомы пад імем Тэсо.
 
Ва ўзросце 45 гадоў Бусон ажаніўся, у яго нарадзілася дачка КунаКуно. Пасяліўшыся ў Кіёта, Бусон выкладаў і пісаў паэзію ў Сумія. У [[1770]] годзе Бусон быў абвешчаны кіраўніком школы паэтаў «Паўночная альтанка», як пераемнік Хадзіна. Бусон прыняў псеўданім свайго настаўніка Хадзіна, і пачаў пісаць пад імем Яхантэй (яп. 夜半 亭). Бусон атрымаў званне «тэндзя», якое давала права быць суддзём на паэтычных турнірах. З гэтага часу Бусон змог значна больш увагі надае паэзіі, цяпер ён мог зарабляць і ў гэтай галіне, а не толькі, як мастак. Менавіта ў апошнія 15 гадоў жыцця Бусон і напісаў лепшыя з сваіх вершаў, стаўшы з 1770 прафесійным паэтам.
 
Бусон памёр ва ўзросце 68 гадоў і быў пахаваны ў [[Кіёта]].