Мурасакі Сікібу: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 1:
[[File:Hyakuninisshu 057.jpg|thumb|Мурасакі Сікібу]] '''Мурасакі Сікібу''' (紫 式 部, [[{{ДН|||973]]}}? — - [[{{ДС|||1014]]}}?)  — выбітная [[Японія|японская]] [[паэт]]эса і [[пісьменнік|пісьменніца]] перыяду Хэйан, аўтар рамана «[[Аповесць пра Гэндзі]]», «Дзённіка Мурасакі Сікібу», захаваўся таксама яе асабісты зборнік вершаў.
 
== Біяграфія ==
Асабістае імя пісьменніцы (як і іншых жанчын перыяду Хэйан) нам невядома; «Мурасакі Сікібу» - — мянушка, складзеная з імя адной з галоўных гераінь рамана «Гэндзі-манагатары», умілаванай прынца Гэндзі, і пасады бацькі пісьменніцы «сікібу-но дзё». [[Бацька]] Мурасакі, Фудзівара Тамэтокі, належаў да паўночнай галіны роду Фудзівара. Ён быў вядомым вучоным і паэтам, як і многія яго сваякі (напрыклад, Фудзівара Канэсукэ, адзін з 36 несмяротных). [[Маці]] Мурасакі - — дачка Фудзівара Тамэнобу. І маці, і бацька належалі да сярэдняй чыноўніцкай арыстакратыі.
 
У [[998]]  г. Мурасакі выйшла замуж за Фудзівара Набутака. У [[999]]  г. у іх нарадзілася дачка, Кэнсі, у будучыні - — паэтэса, вядомая пад імем Дайн-но Самісю. У 1001  г. Фудзівара Набутака сканаў, і Мурасакі апынулася ў складаным матэрыяльным становішчы. У 1005  г. яна была вымушаная пайсці на службу да імператрыцы Сёсі, дачкі Фудзівара Міцінага. Адначасова з Мурасакі на службу ў палац паступілі і іншыя вядомыя паэтэсы: Акадзомэ Эмон, Ідзумі Сікібу. Гэта быў бліскучы двор, пры якім часта праводзіліся паэтычныя турніры. «Дзённік» Мурасаки Сікібу адносіцца да жанру дзуйхіцу - — успаміны пра тое, што хвалявала яе, у асноўным арганізаваныя ў храналагічным парадку. Але ў «Дзённіку» ёсць і пасажы, якія не паддаюцца часовай атрыбуцыі, - — развагі пра людзей, якія атачаюць Мурасакі, успаміны дзяцінства. У цэлым «Дзённік» ахоплівае перыяд з 1008 па 1010  г. У «Дзённіку» Мурасакі згадваецца Сэй-сёнагон.
 
Большасць даследчыкаў лічаць, што «Гэндзі-манагатары» напісаны ў 1001-1008 1001—1008 гг. Мяркуецца, у 1013-1014 1013—1014 гг. складзены яе асабісты зборнік вершаў. Паколькі ніякіх звестак пра яе і ніякіх яе вершаў пазней 1014  г. не сустракаецца. Верагодна, у той жа час яна пакінула двор. Таму большасць даследчыкаў лічаць 1014  г. годам яе смерці.
 
Лічыцца, што яе магіла знаходзіцца з заходняга боку ад магілы паэта Оно Такамура, каля ракі Харыкава, паўночней сучаснага Кіёта. У храмах Эндзёдзі, Ісіяма Хонган-дзі, Дайтокудзі стаяць прысвечаныя Мурасакі Сікібу ступы для прынашэньняў.
Радок 17:
{{writer-stub}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 978 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1014 годзе]]
[[Катэгорыя:Перыяд Хэян]]
[[Катэгорыя:Паэтэсы]]