Старыца: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 6:
'''Ста́рыца''', ''старарэ́чча, старык'' — частка былога [[Рачное рэчышча|рэчышча]] [[Рака|ракі]].
 
Старыца зазвычай мае серпа- або петлепадобную форму. Як правіла, старыцы ўтвараюцца пры выпростванні [[Меандраванне|меандруючага]] рэчышча, калі ў [[разводдзе]] або [[Паводка|паводку]] воды, што ідуць па [[Абалона, геаграфія|абалоне]], здольныя прамыць больш кароткі шлях. Таксама старыцы ўтвараюцца пры дасягненні меандруючай ракой поўнай ступені развіцця такім чынам, што суседнія [[Лукавіна|лукавіны]] злучаюцца адна з адной. Часам старыцы бываюць выцягнутай формы. Такая форма старыц утвараецца пры іншых тыпах рэчышчавых працэсаў, напрыклад, пры абалоннай шматрукаўнасці.
 
Пасля выпроствання рака пачынае цячы па новай ([[Пратока|пратоцы]]), а былое, больш доўгае рэчышча пераўтвараецца ў старыцу. Паступова ўваходы ў старыцу заносяцца пяском і ілам. Старыца пэўны час захоўваецца як [[возера]], а пасля трансфармуецца ў вільготны [[луг, расліннасць|луг]] ці [[балота]], альбо высыхае.