Шліфаванне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 2:
'''Шліфаванне''' ({{lang-de|schleifen}} — тачыць, паліраваць, шліфаваць) — 1) апрацоўка матэрыялаў абразіўным інструментам. Робіцца на [[Шліфавальны станок|шліфавальных станках]], часам уручную пры дапамозе электраінструментаў.
 
Шліфаваннем апрацоўваюць цыліндрычныя, канічныя і фасонныя вонкавыя і ўнутраныя паверхні, вырабы з загартаваных легіраваных сталей і сплаваў, з керамікі, [[шкло|шкла]], [[Прыродны камень|каменя]], [[драўніна|драўніны]], [[бетон]]у. У метала- і каменаапрацоўцы для шліфавання карыстаюцца кругамі, брускамі, сегментамі і інш., у дрэваапрацоўцы — шліфавальнымі стужкамі на папяровай, тканкавай або сінтэтычнай аснове. Цяжкаапрацоўвальныя дэталі шліфуюць электралітычным спосабам. Шліфаваннем атрымоўваюць высокадакладныя дэталі (6-9-га квалітэту) і гладкія паверхні (8-12-га класа шурпатасці).
 
Навуковыя даследванні ў Беларусі ў галіне шліфавання вядуцца з 1950-х гг. на Мінскім падшыпнікавым заводзе, у Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН РБ, [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце]].