Лібералізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (3) using AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 15:
* устанаўленне свабоднай [[Рыначная эканоміка|рыначнай эканомікі]];
* забяспечванне адказнасці ўрада і празрыстасці дзяржаўнай улады.
Функцыя дзяржаўнай улады пры гэтым зводзіцца да мінімуму, неабходнага для забеспячэння гэтых прынцыпаў. Сучасны лібералізм таксама аддае перавагу адкрытаму грамадству, заснаваным на [[Плюралізм|плюралізмеплюралізм]]е і [[Дэмакратыя|дэмакратычным]] кіраванні дзяржавай, пры ўмове няўхільнага захавання правоў меншасцяў і асобных грамадзян.
 
Некаторыя сучасныя плыні лібералізму больш памяркоўныя да [[Дзяржаўнае рэгуляванне|дзяржаўнага рэгулявання]] свабодных рынкаў дзеля забеспячэння роўнасці магчымасцяў дамагчыся поспеху, ўсеагульнай [[Адукацыя|адукацыі]] і памяншэння розніцы ў даходах насельніцтва. Прыхільнікі такіх поглядаў мяркуюць, што палітычная сістэма павінна ўтрымліваць элементы [[Сацыяльная дзяржава|сацыяльнай дзяржавы]], уключаючы [[Дзяржаўная дапамога|дзяржаўную дапамогу]] па [[Беспрацоўе|беспрацоўі]], прытулкі для [[Бяздомныя|бяздомных]] і бясплатную [[Ахова здароўя|ахову здароўя]]. Усё гэта не супярэчыць ідэям лібералізму.
Радок 24:
 
=== Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне ===
Слова «ліберальны» паходзіць ад [[Лацінская мова|лац.]] ''liber'' («свабодны»). [[Ціт Лівій]] у "Гісторыі Рыма ад заснавання горада» апісвае барацьбу за свабоду паміж класамі [[Плебеі|плебеяў]] і [[Патрыцыі|патрыцыяў]]. [[Марк Аўрэлій]] у сваіх «Развагах» піша пра прадстаўленне «аб дзяржаве, з законам, роўным для ўсіх, дзе прызнаюцца роўнасць і роўнае права на гаворку; таксама аб адзінаўладдзі, што ўсяго больш пачытае свабоду падданых». У эпоху італьянскага Адраджэння гэтая барацьба аднавілася паміж прыхільнікамі свабодных гарадоў-дзяржаў і [[Папа рымскі|папы рымскага]]. [[Нікола Макіявелі]] ў сваіх «Развагах аб першай дэкадзе Ціта Лівія» выказаў прынцыпы [[Рэспубліка|рэспубліканскагарэспубліка]]нскага праўлення. [[Джон Лок]] у Англіі і мысляры французскага [[Эпоха Асветніцтва|Асветніцтва]] сфармулявалі барацьбу за свабоду ў тэрмінах [[Правы чалавека|правоў чалавека]].
 
[[Вайна за незалежнасць ЗША|Амерыканская Вайна за незалежнасць]] прывяла да ўзнікнення першай [[Нацыя|нацыі]], што распрацавала [[Канстытуцыя|канстытуцыю]] на аснове ідэі ліберальнай дзяржавы, у асаблівасці ідэі, што ўрад кіруе дзяржавай са згоды кіраваных. Французская [[буржуазія]] таксама паспрабавала стварыць ўрад на аснове ліберальных прынцыпаў падчас [[Вялікая французская рэвалюцыя|Вялікай французскай рэвалюцыі]]. Аўтары [[Іспанія|іспанскай]] канстытуцыі 1812 г., што знаходзіліся ў апазіцыі ў адносінах да іспанскага [[Абсалютызм|абсалютызмуабсалютызм]]у, верагодна, першымі ўвялі ва ўжытак слова «ліберал» для абазначэння прыхільнікаў палітычнага руху. Пачынаючы з канца [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]], лібералізм стаў адной з вядучых ідэалогій практычна ва ўсіх развітых краінах.
 
Многія пачатковыя спробы рэалізацыі ліберальных ідэй мелі толькі частковы поспех і часам нават прыводзілі да супрацьлеглых вынікаў ([[Дыктатура|дыктатур]]). Лозунгі свабоды і роўнасці падхоплівалі [[Авантура|авантурысты]]. Паміж прыхільнікамі розных інтэрпрэтацый ліберальных прынцыпаў ўзнікалі вострыя канфлікты. Войны, рэвалюцыі, эканамічныя крызісы і ўрадавыя скандалы правакавалі масавае расчараванне ў ідэалах. У сілу гэтых прычын, у розныя перыяды ў слова «лібералізм» ўкладваўся розны сэнс. З цягам часу прыйшло больш сістэмнае разуменне асноў гэтай ідэалогіі, якія сталі падмуркам для адной з самых распаўсюджаных на дадзены момант палітычных сістэм у свеце - [[Ліберальная дэмакратыя|ліберальнай дэмакратыі]].
Радок 44:
 
{{НК}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Лібералізм| ]]
Радок 55 ⟶ 57:
[[Катэгорыя:Філасофія XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
 
 
 
{{Link GA|zh}}