Шаленства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (2) using AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 1:
'''Шаленства''' (іншыя назвы: '''рабіес''' (лац. rabies), састарэлае - '''гідрафобія''', '''вадабоязь''') — інфекцыйнае захворванне, выкліканае вірусам шаленства, па асаблівасцях марфалогіі уключанага ў сямейства ''Rhabdoviridae'', род ''Lyssavirus''.
 
Вірус шаленства выклікае спецыфічны энцэфаліт (запаленне [[галаўны мозг|галаўнога мозгу]]) у жывёл і [[чалавек]]а. Перадаецца са [[сліна|сліной]] пры ўкусе хворым жывёлам. Затым, распаўсюджваючыся па нервовых шляхах, вірус дасягае слінных залоз і нервовых клетак кары галаўнога мозгу, амонавага рогу, бульбарных цэнтраў, і, пашкоджаючы іх, выклікае цяжкія незваротныя парушэнні.
 
Шаленства сустракаецца на ўсіх кантынентах, акрамя [[Аўстралія|Аўстраліі]] і [[Антарктыда|Антарктыды]]. Шаленства не рэгіструецца ў астраўных дзяржавах: у [[Японія|Японіі]], у [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]], на [[Кіпр]]ы, на [[Мальта|Мальце]]. Гэта захворванне да гэтага часу не рэгістравалася таксама ў [[Нарвегія|Нарвегіі]], [[Швецыя|Швецыі]], [[Фінляндыя|Фінляндыі]], [[Іспанія|Іспаніі]] і [[Партугалія|Партугаліі]]. У пачатку XXI стагоддзя [[эпідэмія]] хваробы, якая меркавана з'яўляецца разнавіднасцю шаленства, пагражае поўным знікненнем паўднёваамерыканскага народу [[вараа]].
 
Адрозніваюць прыродны тып шаленства, агмені якога фарміруюцца дзікімі жывёламі (воўк, лісіца, янотападобны сабака, шакал, пясец, скунс, мангуст, [[кажаны]]) і гарадскі тып шаленства (сабакі, коткі, сельскагаспадарчыя жывёлы).
 
Натуральным рэзервуарам, магчыма, з'яўляюцца [[грызуны]], якія здольныя доўга насіць інфекцыю, не гінучы на працягу некалькіх дзён пасля заражэння. У Індыі адным з асноўных пераносчыкаў шаленства з'яўляюцца кажаны (3/4 выпадкаў заражэння людзей ад агульнай статыстыкі захворвання шаленствам).
 
[[Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні]]
 
 
[[Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні]]
{{Link GA|cs}}