Ізяславічы Полацкія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др У шаблоне шмат арыгінальных даследаванняў і ўяўных князёў як "Барысаўскія", а некаторыя наогул не Ізяславічы.
Радок 5:
 
== Старшынство Усяславічаў ==
Старшынство сярод Усяславічаў дыскусійнае ў гістарыяграфіі. Адзіны вядомы, сучасны ім, пералік Усяславічаў датычыць іх высылцы ў 1130 г. У адным варыянце пераліку змяшчаны імёны трох сыноў Усяслава — Давыд, Расціслаў, Святаслаў. У другім варыянце дапісаныя іх пляменнікі Рагвалодавічы, т.б. сыны Рагвалода, без пазначэння імёнаў. Задача даследчыкаў — размясціць паміж гэтага парадку Глеба, Рагвалода-Барыса і Рамана, якія памерлі раней за 1130 г. Гэтая задача вырашаецца гісторыкамі розна.
 
Часта, у даследаваннях сустраканы яшчэ адзін пералік — Давыд, Барыс, Глеб. Паводле меркавання шэрагу даследчыкаў (Аляксееў<ref>Аляксееў…</ref>, а за ім Вайтовіч), у гэтым парадку Усяславічы згаданыя ў сачыненні Данііла Мніха. Напраўдзе же, Данііл Мніх сярод старэйшых рускіх князёў згадвае толькі аднаго Усяславіча — Глеба Менскага. Астатнія Усяславічы з'явіліся як скажэнні пры пазнейшым перапісванні<ref>Янін…</ref>.