Жамойцкая мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: афармленне
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 16:
:[[Балтыйскія мовы|Балтыйская галіна]]
::Усходнебалтыйская група
|пісьменнасць=[[Лацінскі алфавіт|лацінка]]
|ДАСТ 7.75–97=
|ISO3 = sgs
}}
'''Жамойцкая мова''' (альбо '''жмудзі́нская'''), у сучаснай [[Лінгвістыка|лінгвістыцы]] часцей за ўсё разглядаецца як дыялект [[Літоўская мова|літоўскай мовы]]<ref>[http://emokykla.lt/cd/tarmes/Tarmes/Index.htm Kompiuterinis žodynas „Lietuvių tarmės. I dalis" Žmogaus gyvenamosios aplinkos ir pastatų pavadinimai]{{ref-lt}}</ref>. Мова, на якой размаўляюць [[жамойты]] — этнаграфічная супольнасць [[Літоўцы|літоўцаў]] нароўні з аўкштайтамі, дзукамі і судувамі, якая пражывае ў [[Жамойць|Жамойці]].
 
Па прычыне таго, што жамойцкая мова сучаснымі лінгвістамі лічыцца за дыялект, перапісы насельніцтва не даюць дакладнай лічбы колькасці носьбітаў гэтай мовы. Па некаторых дадзеных, носьбітаў жамойцкай мовы налічваецца прыкладна 500 тысяч чалавек.
 
== Гісторыя ==
На думку літоўскага лінгвіста Зігмаса Зінкявічуса жамойцкая гаворка (мова), якая зараз часцей разглядаецца як дыялект [[літоўская мова|сучаснай літоўскай мовы]], склалася галоўным чынам на аснове гаворак [[куршы|куршаў]]<ref>''Зинкявичюс, З.'' Откуда родом литовцы... С. 129; Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 146—147.</ref>.
 
На думку ж рускіх даследчыкаў [[Валянцін Васілевіч Сядоў|Валянціна Сядова]] і [[Алег Сяргеевіч Шырокаў|Алега Шырокава]] жамойцкая гаворка (мова) склалася на аснове гаворак старажытных [[жамойты|жамойтаў]] і часткова [[куршы|куршаў]]<ref>Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 146—147.</ref>. Гаворка старажытных [[жамойты|жамойтаў]] была адной з гаворак тагачаснага ўсходнебалтыйскага кластару. Спачатку мова жамойтаў была вельмі блізкай да [[Земгальская мова|земгальскай мовы]] і да [[13 стагоддзе|XIII ст.]] развівалася самастойна.
 
Пасля вайны [[Вітаўт]]а з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] Жамойць канчаткова ўмацавалася як частка [[ВКЛ]] ([[Жамойцкае староства]] і [[Жамойцкае біскупства]]). На гэты час прыпадае этап актыўнага кантактавання жамойтаў з [[аўкштайты|аўкштайтамі]]. У гэтыя ж часы жамойты канчаткова асімілявалі [[Куршы|куршаў]], якія жылі ў раёне сучаснага [[Клайпеда|горада Клайпеда]]. У [[15 стагоддзе|XV с.]] жамойты асімілявалі паўднёвых земгалаў. На гэтыя часы прыпадае актыўны ўплыў аўкштайцкай гаворкі (будучы літаратурны стандарт літоўскай мовы), у выніку чаго жамойцкая губляе некаторыя агульныя рысы з мовай земгалаў.
 
Трэба адзначыць, што ў мінулым тэрыторыя, якая дэкларавалася як тэрыторыя пражывання жамойтаў (вышэйазначанае Жамойцкае староства), была большай, чым сучасны літоўскі этнакультурны рэгіён [[Жамойць]], таму гэта дае падставы вылучаць гіпотэзу аб тым, што аўкштайцкая гаворка зрабіла значны ўплыў на жамойцкую мову, скараціўшы арэал распаўсюджванню жамойцкай гаворкі (мовы) дзякуючы магчымай асіміляцыі жамойтаў{{крыніца?}}.