Казіс Сая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: стылявыя змены
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 1:
'''Казіс Сая''' ([[Літоўская мова|літ.]]: Kazys Saja, [[27 чэрвеня]] [[1932]], вёска Скерай, недалёка ад [[Пасваліс|Пасваліса]]а) — літоўскі [[пісьменнік]], драматург-наватар, празаік.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы Скерай недалёка ад [[Пасваліс|Пасваліса]]а. Дзяцінства было цяжкае, гаротнае. Бацька рана памёр ад сухотаў, за ім — два старэйшыя браты, а потым і маці. Хлопчык застаўся круглым сіратой. "''Сам я быў ні жывы ні мёртвы''" (К. Сая).
Пасля пахавання маці ([[1939]]) дзядька забірае яго да сябе ў [[Коўна]], дзе Казюкас скончыць першы клас пачатковай школы. Потым прыйшлі [[Савецкі Саюз|Саветы]], пачалася вайна. Было не да заняткаў. Гадаваўся ў сваякоў па вёсках.
Пасля школы скончыў [[Клайпеда|Клайпедскі]] сельскагаспадарчы тэхнікум, потым аддзяленне прыроды і геаграфіі мясцовага настаўніцкага інстытута ([[1954]]). Замілаванне да роднага слова прыводзіць яго на факультэт літуаністыкі [[Вільня|Віленскага]] педінстытута, які скончыў у [[1958]] годзе.
 
== Творчасць ==
Літаратурную дзейнасць распачаў драматычнымі творамі — побытавымі камедыямі "Заклад" (1954), "Усё з-за добрага сэрца" (1956), "Сільва-студэнт" (1957). Для паказу калгаснага жыцця смела і шырока выкарыстоўвае сродкі сатыры. У камедыі "Сем казіных шкураў" (1957) крытыкуецца тагачасны стыль кіравання калгасамі, бюракратызм, няўвага да патрэбаў людзей, хлусня, прыпіскі. Дыялогі вызначаюцца сакавітай мовай, народным гумарам, вострымі рэплікамі. У камедыі "Пеўневы шпоры" (1964) сатыра спалучаецца з лірычным камізмам, уводзяцца дэтэктыўна-прыгодніцкія элементы. П'есы напісаны ў стылі побытавага [[Рэалізм, літаратура|рэалізму]]. Паводле кампазіцыі нагадваюць хутчэй празаічнае апавяданне, хроніку.
У 1957 годзе выйшаў першы зборнік п'есаў — "Камедыі", за ім — "Жанчына ідзе праз дождж" (1962), "Дзве п'есы" (1965), "Страх і дзве мышы" (1966), "Малыя п'есы" (1968), "Абстынент" (1970), "Аблава на парсюкоў; Джынсы" (1973) ды іншыя. У 1958 годзе дэбютуе ў прозе зборнікам апавяданняў "Клумпы" ў сваёй улюбёнай гумарыстычнай манеры. Гумар ягоны — лірычны і мяккі. Крытыка адзначала самабытнасць тэмы і пісьменніцкага почырку, высокую літаратурную культуру і добры пісьменніцкі густ. Працяг гэтага ж кірунку — кнігі прозы "Юргіс на страсе, у Паланзе ды ў іншых месцах" (1963), "Лекі ад вяснянак" (1963) ды іншыя.
З пахатку 60-х гадоў звяртаецца да жанру драмы, даследуючы "дыялектыку душы", складаныя маральна-псіхалагічныя канфлікты. У "Першай драме" (1962) выкрываецца дэмагогія, мяшчанства ў жыцці і творчасці. У п'есе "Непакой" (1963) — праблема бацькоў і дзяцей. Неабходнасць актыўнай пазіцыі ў жыцці, змагання са злом сцвярджаецца ў драме "Сонца і слуп" (1964).
І тут К. Сая знаходзіць новыя сродкі ды формы выяўлення. Драмам у ласціва дэцэнтралізаваная пабудова сюжэту, калі сцэнічнае дзянне "не канцэтруецца ў адным драматычным вузле,але мае некалькі паралельных лініяў, без нейкіх абмежаванняў прыцягвае ў сваю арбіту сцэны, якія служаць толькі ілюстрацыйным фонам" (В. Кубілюс). Драма ў К. Саі заканчваецца звычайна не традыцыйнай кульмінацыяй, а знойдзеным выйсцем з псіхалагічнага крызісу.
Неўзабаве драматург пераходзіць ад побытавага рэалізму да ўмоўных формаў, своеасабліва іх дапаўняючы і развіваючы. У трагікамедыі "Яго эксэленцыя Вабалас" (1965) лёс "малога чалавека" малюецца сродкамі фарсу. Асабліва паказальны трыпціх аднаактавых п'есаў-прытчаў — "Маньяк" (1965), "Прамоўца" (1967) і "Прарок Іона" (1967). Сюжэт будуецца парабалічна парадаксальныя сітуацыі маюць сваю сімволіку. "Паляванне на мамантаў" (1969) — п'еса-гратэск, вытрыманая ў прынцыпах [[Прытча|прытчы]], сцэнічнае дзеянне развіваецца паводле канонаў карнавальнага гульбішча. У "Святым возеры" (1970) ёсць злучэнне элементаў [[Парабала|парабалы]], [[Алегорыя|алегорыі]], [[Гратэск|гратэскагратэск]]а з традыцыйнымі сродкамі. Наватарскае вырашэнне праблемы сустракаем у п'есах "Паліглот" (1970), "Абстынент" (1971), "Крапіўны ядваб" (1972), "Зрудзелая вада" (1981), "Абмен душамі" (1984). Іх героі пераносяцца з будзёншчыны ў экстрэмальныя ўмовы. Над імі ставіцца маральны эксперымент, каб вявіць паводзіны. Мы бачым іх стадныя інтстынкты, шаленства і раз'юшанасць, масавы псіхоз.
У 1972 годзе К. Саі прысуджана прэмія Літвы за аповесць для дзяцей "Гэй, хавайцеся!" (1971). У 1982 годзе твор гэты выйшаў і ў нашай рэспубліцы ў перакладзе [[Алесь Разанаў|Алеся Разанава]]. Дзецям прысвечаны таксама кнігі "Пасля таго, як сталі дрэвамі" (1967), "За патайнымі дзвярыма" (1978), "Варажба на яблычных зярнятах" (1985), "Казка пра двух каралёў" (1981).
У 70-я годы звяртаецца да прынцыпаў драматургіі [[Б. Брэхт|Б. Брэхта]]а, смела і творча іх развівае. Як і ў рамане, дзеянне можа адбывацца ў розных месцах і ў розны час. Сваю пазіцыю аўтар выказвае ў рэмарках. Фабула разгалінаваная, яе звязвае музычны пачатак. Натуральным працягам дыялогаў служаць гумарыстычныя песні ды прыпеўкі. Гэта мы бачым у п'есах "Клеменс" ("Год быка", 1974), "Драўляныя галубы" (1977), "Полымная груша" (1980). Літоўская народная камедыя — прыпавесць "Клеменс" мела вялікі поспех і ў беларускага гледача. [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа|Віцебскі тэатр імя Якуба Коласа]] спачатку паказаў яе на фестывалі тэатраў [[Літва|Літвы]] (1982), а потым і ў [[Мінск|Мінску]]у (1983).
У 80-я гады ў свет выйшлі новыя кнігі твораў: "Дзень дурня" (1981), "Блуканне" (1982), "Апанаваны д'яблам і іншыя" (1983), "Скажу як сябру" (1986).
У 1995 годзе надрукавана кніга "Можа, з расою знойдзеш". "Гэта першая кніга, пры напісанні якой думаў, што яна будзе апошняя" (К. Сая). Таму аўтару хочацца тут "выспавядаць грахі", каб чытач адпусціў іх. Кніга складаецца з трох частак і змяшчае аўтабіяграфічныя апавяданні, успаміны пра сучаснікаў. У самым першым яе радку ёсць вельмі важнае прызнанне: "Мне амаль пашчасціла, што нарадзіўся ў незалежнай Літве і сёе-тое зрабіў, каб яна зноў была вольная".
Радок 23:
{{ізаляваны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы|Пісьменнікі Літвы]]
[[Катэгорыя:Асобы|Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 27 чэрвеня|Нарадзіліся 27 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта|Публіцысты паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Літвы|Публіцысты Літвы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта|Пісьменнікі паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі|Літоўскамоўныя пісьменнікі]] [[Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы|Пісьменнікі Літвы]]