Фёдар Іванавіч Сухавіла: Розніца паміж версіямі

беларускі мастак (1917—1994)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новы артыкул
(Няма розніцы)

Версія ад 22:50, 13 красавіка 2015

Фёдар Іванавіч Сухавіла (1917, вёска Крывічы, Глыбоцкі раён — беларускі самабытны мастак, майстар маляваных дываноў.

Фёдар Іванавіч Сухавіла
Дата нараджэння 1917(1917)
Месца нараджэння вёска Крывічы, Глыбоцкі раён,
Віцебская вобласць,
Беларуская ССР
Дата смерці 1 сакавіка 1994(1994-03-01) (77 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці мастак
Жанр маляваныя дываны
Мастацкі кірунак прымітывізм
Уплыў Язэп Драздовіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

З дзяцінства знаходзіўся ў гушчы народнага творчага працэсу. У школьныя гады шмат маляваў, яму пашчасціла назіраць за творчай дзейнасцю Язэпа Драздовіча ў станковым жывапісу і роспісу дываноў, і гэта спрыяла выбару будучага рамёства.

За ўвесь перыяд творчай дзейнасці, яки неаднаразова перарываўся на доўгія гады, стварыў больш за 100 размаляваных дываноў і куфраў, велікодных яек і іншых прадметаў — такарных, сталярных і бандарных прадметаў. У іх наглядна праявіліся высокія выканальніцкія і эстэтычныя ўласцівасці.

Маляваныя дываны мастак заўсёды будаваў па ўстоянаму кампазіцыйнаму прынцыпе: у цэнтры палатна — камбінаваны букет кветак у дэкаратыўнай вазе, па перыметры дывана — арнаментальнае апраўленне са стылізаванымі элементамі расліннага характару. Аўтар выкарыстоўвае для сваіх твораў чорны фон і дамагаецца асаблівай гучнасці колеру за кошт кантрасту светлага і цёмнага.