Бітва пад Ваплаўкен (1311): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Бітва пад Вапла́ўкен''' ([[1311]]) — бітва паблізу вёскі Ваплаўкен (цяпер {{нп3|Вёска Ваплаўкі|в. Ваплаўкі|pl|Wopławki}} пад [[Кентшын]]ам, [[Польшча]]) паміж войскам вялікага князя літоўскага [[Віцень|Віценя]] і войскам [[Нямецкі ордэн|Нямецкага ордэна]].
 
Войска Віценя (4 тыс. чал.) вярталася з набегу на Прусію (Эрмінскую зямлю), дзе быў, між іншым, спалены Лідзбарк, вяло з сабою 1200 чалавек палону, і стала табарам каля Ваплаўкен. Там янояго былонагнала нагнанаордэнскае ордэнскім войскамвойска пад камандаваннем маршала ордэна Хайнрыха фон Плоцке (нямецкія хронікі паведамляюць, што немцаў было «ў 8 разоў меней», г.зн. каля 500 чал.). Бітва перамяшчалася ад табару да возера Муй, у яе ходзе шмат літоўцаў было пасечана, а рэшту загналі ў возера, дзе яны патанулі. У тым самым возеры, мяркуецца, былі патопленыя і нарабаваныя літоўцамі літургічныя прадметы. Аднак, каля 1000 літоўцаў удалося збегчы.
 
Нямецкія хронікі (Марцін Маўрыцый у «Хроніцы прускіх магістраў») паведамляюць, што Віцень быццам выхваляўся перад палоннымі хрысціянамі, што «іх бог ім не дапамагае». Тым большай была радасць як вызваленых, так і вызваліцеляў. Каля месца бітвы была пастаўленая капліца (заняпала і разбурылася ў часы Рэфармацыі). Вялікі магістр Карл фон Трэвір фундаваў, у гонар гэтай перамогі, кляштар [[Бенедыктынскі ордэн|бенедыктынак]] у [[горад Торунь|Торуні]].