Ягелоны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
Пасля смерці Казіміра Ягелончыка (1492) улада ў Польшчы перайшла да яго трэцяга сына — [[Ян-Ольбрэхт|Яна-Ольбрэхта]] (правіў у 1492–1501), а ўлада ў ВКЛ да яго чацвёртага сына – [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра Ягелончыка]] (правіў у 1492–1506), пасля смерці Яна-Ольбрэхта (1501), Аляксандр Ягелончык заняў і польскі сталец (правіў да 1506). Пасля смерці Аляксандра Ягелончыка польскі і літоўскі стальцы заняў пяты сын Казіміра Ягелончыка – [[Жыгімонт Стары]] (правіў у 1506–1548), яго сын — [[Жыгімонт Аўгуст]] яшчэ пры жыцці бацькі заняў літоўскі сталец (1529), а пасля смерці бацькі і польскі (правіў у 1548–1572). Пры ім паміж ВКЛ і Польшчай была заключаная [[Люблінская унія]] ([[1569]]), якая канчаткова звязала дзве краіны ў федэратыўную дзяржаву — [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]. З гэтага часу каралём польскім і вял. кн. літоўскім магла быць толькі адна і тая ж асоба. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста дынастыя Ягелонаў па мячы спынілася.
 
Уладаркай Польшчы і ВКЛ стала сястра Жыгімонта Аўгуста — [[Ганна Ягелонка]] (пам. 1596), наступны кароль і вял.кн. – французскі прынц [[Генрык Валуа|Анры (Генрык) Валуа]] (правіў 1573-1574) абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але ў хуткім часе ён кінуў польскі і літоўскі стальцы і вярнуся ва Францыю дзе, пасля смерці караля — ягонага брата, сталец быў вакантны і стаў наступным французскім каралём. Пасля Генрыка Валуа на стальцы Польшчы і ВКЛ быў абраны трансільванскі ваявода [[Стэфан Баторый]] (правіў у 1576–1586), які таксама абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але іхны шлюб быў бяздзетны. Пасля Стэфана Баторыя каралём польскім і вял. кн. літоўскім быў абраны [[Жыгімонт Ваза]] (правіў у 1587–1632), сын другой сястры Жыгімонта Аўгуста — Кацярыны Ягелонкі і шведскага караля Юхана III, іхныя нашчадкі валодалі польскім і літоўскім стальцамі да 1668. Гэта ўжо быў час панавання ў Рэчы Паспалітай шведскай дынастыі [[Дынастыя Вазаў|Вазаў]] – нашчадкаў Ягелонаў па кудзелі.
 
{{літ|1=|Duczmal M. Jagiellonowie: leksykon biograficzny. Wyd. 1. Cracow, 1996|Macek J. Jagellonský vek v ceských zemích, 1471–1526. Vyd. 2. Praha, 2001–2002|Від=Б}}