Тадэвуш Рэйтан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Смерць: арфаграфія, стыль
Радок 54:
Апошнія годы свайго жыцця правёў у радавым маёнтку Грушаўцы пад [[Ляхавічы|Ляхавічамі]], дзе памёр у [[1780]] г. Згодна з адной версіяй, скончыў жыццё самагубствам (але быў пахаваны ў ляхавіцкім касцёле, паводле Ю.Нямцэвіча), па другой загінуў у выніку няшчаснага выпадку (Г.Жавускі), па трэцяй — быў забіты з інсцэніроўкай самагубства. У 1930 годзе камісія шукала месца спачынку Рэйтана. Але, знойдзеныя у Грушаўцы астанкі камісія не прызнала за астанкі Тадэвуша Рэйтана. Магіла яго да гэтага часу не знойдзеная.
 
=== Ушанаванне памяці ===
Асобы Тадэвуша Рэйтана, [[Самуэль Корсак|Самойлы Корсака]], [[Станіслаў Багушэвіч|Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага]] — паслоў ад ВКЛ на надзвычайны сойм Рэчы Паспалітай ужо пад час сойму былі абкрыжаны ўсеагульнай пашанай. Але, да першых спробаў ушанавання памяці Рэйтана дайшло толькі падчас [[Чатырохгадовы Сойм|Чатырохгадовага Сойму 1789-92 гадоў]]. Паслы-ліцвіны (беларусы) выконваючы загады сваіх выбаршчыкаў, нагадалі каралю [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Аўгусту Панятоўскаму]] не толькі пра Рэйтана, але і пра жывых Корсака і Багушэвіча. Пазней, у сваіх творах асобу Тадэвуша Рэйтана ўзгадвалі [[Юльян Нямцэвіч]], [[Адам Міцкевіч]], [[Генрык Жавускі]] і інш.