Комант: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др стылявыя змены
Радок 1:
'''Комант''' або '''Скоманд''', '''Скаламенд''' ({{lang-de|Skumand}}, {{lang-lt|*Gomants/Gomantas, *Komants/Komantas, *Skomantas}}; ~{{ДН|||1225}} — кан. 13 ст.) — князь судаўскі, кіраўнік супраціўлення судаваў і іншых прусаў агрэсіі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] ў [[1277]]—[[1283]] г.
 
Лічыцца, што валодаючы [[Судава]]й Комант меў рэзідэнцыю на [[гарадзішча|гарадзішчы]], якое знаходзіцца ў наваколлі сучаснага горада [[горад Элк|Элк]] ([[Польшча]]), каля Скамацкага возера ({{lang-pl|Skomęckie jezioro}}), якое гісторыкі атаясамліваюць з замкам Скамандбург (літар. ''Комантаў замак''). Недалека адПаблізу гэтага гарадзішча ёсць і вескавёска Скаманты ({{lang-de|Skomentnen, Skomanten}}, {{lang-pl|Skomęntno Wielkie}}).
У [[1273]] г., а пасля ў [[1278]] г. Комант началена чале судаўскага войска пры падтрымцы войска [[ВКЛ]] («русінаў»<ref>Паводле [[П. Дусбург]]а; SRP. Bd.I. Nr. 211. (SRP. T. I. — S. 162 (166).)</ref>) спусташыўспустошыў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]] ва ўладаннях Тэўтонскага ордэна, ваяваў каля гарадоў [[Кульм]]а і [[Торунь|Торна]], замкаў Вельсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клемент, Ліпу, Марыенвердэр, Пловіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У 1280 г. немцы спалілі рэзідэндыюрэзідэнцыю Команта, у адказ ён уварваўся і парабаваў [[Самбія|Самбію]] дзе ўзяў у палон [[Людвіг фон Лібенцэль|Людвіга фон Лібенцэля]], але праз нейкі час вызваліў яго. ТымчасоваТым часам, недзе да 1281 года, Комант з Судавіі, пазбягаючы ціску з боку Ордэна, перасяліўся на [[Русь]] — у тую яе частку, што належала [[ВКЛ]], хутчэй за ўсё ў [[Гродна|Гародню]]. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што у часы кіравання [[Трайдзень|Трайдзеня]], Комант быў другім чалавекам у ВКЛ пасля вялікага князя. Магчыма, у хуткім часе па сваім пераездзе ў ВКЛ Комант быў пераведзены ў заходнюю [[Жамойць]], — так дазваляе думаць назва вёскі Скоманты ({{lang-lt|Skomantų}}; паблізу Вейвіржэнаў) і вялізнае гарадзішча побач, выдатна ўмацаванае ў [[13 ст.]], якое размешчана непадалёк ад колішняга [[Замак Гедзіміна|замка Гедзіміна]]. З гэтым перыядам жыцця Команта, магчыма, звязана і назва вёскі Гомантлаўкіс («Комантава поле») паблізу Рэтава (цяпер Рэтаўскае староства ў Літве) у Жамойці, а таксама вёскі Каманцішкі (''Kamantiškių'' <*''Komantiškių''; цяпер у Мяркінскім старостве Літвы) і Коматава (Гродзенскі раён, цяпер затоплена вадасховішчам Гродзенскай ГЭС). Магчыма, менавіта ў Коматава знаходзілася сядзіба Команта, пра якую вядома толькі тое, што заходзілася паблізу Гродна.
 
У 1282 або 1283 годзе Комант, магчыма незадаволены сваім статусам у ВКЛ пасля смерці Трайдзеня (1282), перабег да немцаў, быў імі ахрышчаны і некаторы час жыў у замку [[замак Балга|Балга]]. У [[1284]] г. Комант быў правадніком і начальнікам прускага атраду ў складзе нямецкага войска падчас [[крыжацкі паход на Гродна, 1284|паходу на Гародню]], а вясной [[1285]] г. ён атрымаў невялікі надзел зямлі ў [[Натангія|Натангіі]] і разам з трыма сынамі пасяліўся ў тамтэйшай вёсцы Сцігены ({{lang-de|Steegen}}, {{lang-pl|Stegny}}, [[Пруская мова|прус.]]: ''*Stigeni''; ад [[Пруская мова|прус.]]: ''stīgē'' — [[адрына]]; цяпер Эльбінгскі павет Польшчы). Там ён у хуткім часе і памер. Верагодна, хутка пасля 1285 г. (магчыма,можа уў [[1289]] г.) нехта з пражываючых у Сцігенах сыноў Команта мог вярнуцца ў ВКЛ.
 
Некаторыя гісторыкі, напыкладнапрыклад, брытанец [[Стывен Роўвел]], які працуе ў Літве, тоесніць Камонта са згаданым у [[«Задоншчына»|«Задоншчыне»]], аповесці канцы [[14 ст.]], бацькам ці цесцем [[Гедзімін]]а '''Скаламендам'''. Паводле «Задоншчыны», удзельнікі [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітвы]] ([[1380]]) [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]] і [[Дзмітрый Альгердавіч]]ы называюць сябе праўнукамі Скаламендавымі ''«Брате Дмитрей, сами есмя собе два браты, сынове [[Альгерд|Олгордовы]], а внуки есмя Едимантовы, а правнуки есми Сколомендовы»''. Польскі гісторык [[Ежы Ахманьскі]] мяркуе, што «праўнукі» трэба разумець ў больш шырокім сэнсе — «нашчадкі», і лічыць Команта дзедам Гедзіміна. Літоўскі гісторык [[Томас Баранаўскас]] не згаджаецца з гэтай інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы дакладна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, пасля дзеда Гедзіміна, прадзеда — Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі надуманы Е. Ахманьскім. Такім чынам, Комант, калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедзімінам і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.
 
Паводле сведчання беларускага этнографа [[Павел Шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]], жыхары Гродзенскай і Ковенскай губерняў яшчэ ў сярэдзіне [[XIX ст.]] спявалі гістарычныя песні пра паходы ятвяжскага князя Команта («Комата»).