Гідрабіялогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
 
Асновы расійскіх марскіх гідрабіялагічных даследаванняў закладзены ў [[1900-я]] гады навукова-прамысловымі экспедыцыямі [[Мікалай Міхайлавіч Кніповіч|М. М. Кніповіча]], працамі [[Сяргей Аляксеевіч Зярноў|С. А. Зярнова]], К. М. Дзяругіна, [[Леў Аляксандравіч Зянкевіч|Л. А. Зянкевіча]] і інш. Для развіцця прэснаводнай гідрабіялогіі вялікае значэнне мелі працы [[Уладзімір Мітрафанавіч Арнольдзі|У. М. Арнольдзі]], А. Л. Бенінга, [[Глеб Юръ'віч Верашчагін|Г. Ю. Верашчагіна]], В. Н. Варанкова, У. І. Жадзіна і інш.
 
== На Беларусі ==
На [[Беларусь|Беларусі]] даследаванні па гідрабіялогіі пачаліся ў [[1904]] годзе ў Аддзеле [[іхтыялогія|іхтыялогіі]] Рускага таварыства акліматызацыі жывёл і раслін. Вывучэнне вадаёмаў паглыбілася з утварэннем у [[1928]] годзе навукова-даследчай станцыі рыбнай гаспадаркі (з [[1979]] года Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут рыбнай гаспадаркі) і ў [[1946]] годзе біялагічнай станцыі БДУ на воз. [[возера Нарач|Нарач]].
 
Навукова-даследчая работа па гідрабіялогіі вядзецца таксама ў Інстытуце заалогіі [[НАН РБ]], [[БДУ]], Цэнтральным НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, іншымі ВНУ. Вызначана біялагічная і рыбагаспадарчая прадукцыйнасць усіх асноўных рэк і азёр, праведзена лімналагічная і рыбагаспадарчая класіфікацыя прамысловых вадаёмаў ([[Георгій Георгіевіч Вінберг|Г. Г. Вінберг]], [[Прохар Іванавіч Жукаў|П. І. Жукаў]], С. В. Кахненка, М. М. Драко, У. П. Ляхновіч, П. Р. Пятровіч, [[Вольга Піліпаўна Якушка|В. П. Якушка]] і інш.), ацэнка санітарнага стану вадаёмаў і здольнасць іх да біялагічнага самаачышчэння (Вінберг, [[Павел Васілевіч Астапеня|П. В. Астапеня]], А. П. Астапеня і інш.).
 
Распрацоўваюцца пытанні біялагічнай прадукцыйнасці рэк, азёр і сажалак, вядзецца аналіз балансу і трансфармацыі рэчываў і энергіі ў водных экасістэмах, вывучаюцца функцыянальныя сувязі ў [[біяцэноз]]ах (Г. А. Галкоўская, [[Леанід Міхайлавіч Сушчэня|Л. М. Сушчэня]], Н. М. Хмялёва).
 
== Літаратура ==