Розніца паміж версіямі "Жалудок"

78 байтаў выдалена ,  4 гады таму
→‎Гісторыя: абнаўленне звестак
(→‎Гісторыя: абнаўленне звестак)
Вядомы з 2-й пал. 15 ст. як вялікакняжацкае ўладанне. З [[1486]] [[мястэчка]], да [[1567]] цэнтр [[павет]]а [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]] [[ВКЛ]]. Належаў Лацкім, [[Сапегі|Сапегам]], Францкевічам-Радзімінскім. У лютым [[1706]] галоўная кватэра шведскага караля [[Карл XII|Карла XII]]. У 18 — 1-й чвэрці 19 ст. уласнасць [[Тызенгаўзы|Тызенгаўзаў]]. З [[1795]] у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], цэнтр воласці Лідскага павета Віленскай губерніі. З [[1921]] у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета. З [[1939]] у [[БССР]], з [[1940]] гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З [[1962]] у Шчучынскім р-не.
 
{{main|Гісторыя каталіцкай царквы ў Жалудку}}
Першы [[касцёл]] быў закладзены ў [[1490]] вялікім князем Казімірам IV. У [[1682]] Фрацкевічы-Радзімінскія заснавалі ў Жалудку кляштар кармелітаў «старых» (па іншых дадзеных — у [[1686]]). У [[1832]] кляштар скасаваны, а яго касцёл знішчаны. У [[1853]] пабудаваны новы парафіяльны [[Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Жалудок|касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі]].