Віленская праўда: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызн|1=«Віленская праўда»}} — штодзённая газета, орган Часовага ўпраўлення Віленскай акруг...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Планавалася як абласная газета Вільні і Віленскай вобласці БССР. Выхадзіла на беларускай мове, №1 выйшаў 22.9.1939. Першыя нумары «Віленскай праўды», як і ўсёй прэсы БССР таго часу былі напоўненая прапагандысцкімі тэкстамі пра гістарычныя правы беларускага народу на Вільню і Віленшчыну. У рэдакцыі газеты працуюць [[Максім Танк]], [[В. Жук-Грышкевіч]] (стылістычны рэдактар), [[Макар Мацвеевіч Касцевіч|М. М. Касцевіч]] (Макар Краўцоў), Люба Асаевіч(?), Янка Багдановіч. Рэдакцыя размяшчалася ў доме на Біскупскай вуліцы (Талат-Кялпшы, 3<ref>У гэтым жа будынку з 1940 (пасля стварэння ЛітССР) да чэрв. 1941 (нямецкай акупацыі) размяшчаліся рэдакцыі двух беларускіх газет «Свабодная Беларусь» і «За свабоднае жыццё». Цяпер у гэтым будынку Цэнтральны тэлеграф.</ref>)<ref>Луцкевич Л. Вильня // Нёман. 1992. №12. С.136–153.</ref>.
 
У сувязі з заключэннем 14.10.1939 «''Дагавора аб перадачы Літоўскай рэспубліцы г.Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой''» планаваны ў Вільні абласны цэнтр быў перанесны ў Вілейку. Апошні нумар «Віленскай праўды» выйшаў 25.10.1939, рэдакцыйнае абсталяванне перавезлі з Вільні ў Вілейку — газета была перайменаваная ў «[[Вілейская праўда (1939)|Вілейскую праўду]]» — орган Часовага ўпраўлення Вілейскай вобласці (хоць [[Вілейская вобласць]] была створана толькі 4.12.1939), першы нумар якой выйшаў 15.11.1939, нумарацыя захавалася ад «Віленскай праўды». У пач. 1940 «Вілейская праўда» перайменаваная ў «Сялянскую газету».
 
{{зноскі}}