Мікалай Аляксеевіч Козенка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др м.р.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
| imdb_id =
}}
'''Мікалай Аляксеевіч Козенка''' (нар. {{ДН|9|3|1951}}; в. Целепуны (цяпер у складзе г. [[Мазыр]]), [[Беларусь]]) — збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог, арганізатар фальклорных фестываляў «Беларуская полька», «Берагіня», «Мяцеліца». Сёння Мікалай Козенка з'яўляецца лідарам{{Крыніца?}} у даследаванні і папулярызацыі беларускай народнай танцавальнай культуры.
 
== Біяграфія ==
Радок 33:
=== Адукацыя і праца ===
 
З 1967 па 1970 гады вучыўся ў Магілёўскім культасветвучылішчы на аддзяленні харэаграфіі. Пасля заканчэння быў запрошаны на працу ў Дом культуры Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава на пасаду кіраўніка дзіцячага харэаграфічнага калектыву. Адначасова па сумяшчальніцтву працуе выкладчыкам харэаграфічных дысцыплін у культасветвучылішчы (1971—1972). З 1972 па 1974 гады служыць артыстам балета ў ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі (г. Мінск). У 1974 годзе Мікалай Козенка паступае на харэаграфічнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. Паспяхова{{Крыніца?}} яго сканчае ў 1978 годзе, атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці «культасветработа», спецыялізацыя «выкладчык харэаграфічных дысцыплін». Па заканчэнні інстытута працуе выкладчыкам кафедры харэаграфіі ў Мінскім інстытуце культуры (сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў): на асноўнай рабоце (1978—1979), па сумяшчальніцтву (да 1988). З 1979 па 1992 гады працуе ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры культуры на пасадах загадчыка аддзела харэаграфічнага мастацтва, намесніка дырэктара, вядучага навуковага супрацоўніка. У 1992 годзе у сувязі з рэарганізацыяй РНМЦК у Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры (БелДІПК), запрошаны ў новаўтвораную ўстанову на пасаду старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі традыцыйнага мастацтва. У 1995—1996 гады паралельна працуе загадчыкам Чачэрскага раённага цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклору, выкладчыкам танца ў Чачэрскай дзіцячай музычнай школе Гомельскай вобласці. У 1996—1997 гадах выкладчыкам Вялікаўхалодскай школы мастацтваў. З 1996 года настаўнікам рытмікі і танца. З 1996 года (і па сёння) кіраўніком узорнага фальклорнага гурту «Берагіня» ў Мётчанскай адукацыйна-выхаваўчай установе «Школа-садок» Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. З 1997 па 1998 гады працуе вядучым спецыялістам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе працягвае адукацыю ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1998 па 1999 гады займае пасаду мастацкага кіраўніка Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь. З 1999 на асноўнай працы ў БелДІПК. З 2006 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на кафедры этналогіі і фальклору на пагадзіннай аснове. З рэарганізацыяй БелДІПК у Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ІПКПК) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) з 2008 па 2010 гады працуе на пасадзе метадыста аддзела інавацыйных тэхналогій у сацыякультурнай дзейнасці. У сувязі з ліквідацыяй ІПКПК перайшоў працаваць у Інстытут культуры Беларусі, дзе працуе і сёння.<ref>Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.329-330</ref>
 
=== Сям'я ===
Радок 60:
* Другі Міжнароднага фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» (Гомель, 1999)
* Рэспубліканскі эксперыментальны праект «Танцавальны фальклор і дзеці» (2001—2003)
* Рэспубліканскі конкурс беларускіх народных танцаў «Мяцеліца» пры «Школе традыцыйнага мастацтва» (Мінск, 2014, 2015){{Крыніца?}}
 
== Узнагароды ==
{{няма крыніц}}
 
* Ганаровая грамата Магілёўскага аўтазавода імя Кірава (1972)
* Ганаровая грамата штаба Беларускай ваеннай акругі (1973)
Радок 74:
 
== Бібліяграфія ==
{{няма крыніц}}
 
[[Выява:Kozenka Leksika bel tanca.jpg|250px|thumb|вокладка кнігі М. А. Козенка «Лексіка беларускага народнага танца. Ч. І. Паставы рук» (Мн: Полымя, 1993)]]
 
Радок 103:
 
== Фільмаграфія ==
{{няма крыніц}}
 
* «Столінскія карагоды, гульні, скокі» (1991)
* «Чачэрскі куфэрак» (1991, МВТА Артфільматэхніка)