Ірына Фларыянаўна Ждановіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Дачка стваральніка і першага мастацкага кіраўніка [[Беларускі дзяржаўны тэатр|Беларускага дзяржаўнага тэатра]] (БДТ, пазней БДТ-1) — [[Ф. П. Ждановіч]]а, які прывёў яе спачатку на сцэну Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі. З 1920 працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры. У 1962—1969 выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Жонка драматычнага артыста Купалаўскага тэатра Б. Платонава.
 
У 11-гадовым узросце І. Ждановіч сыграла хлопчыка ў пастаноўцы Ф. Ждановіча "Раскіданага гнязда" Я. Купалы, а ў 14 год была ў штаце Беларускага дзяржаўнага тэатра, на практыцы вучылася традыцыі акцёра. У першыя гады працы ў тэатры сыграла шмат роляў хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1930-1940-я ад роляў травесці І. Ждановіч перайшла да выканання драматычных роляў. Месца асноўнай драматычнай гераіняй у калектыве тэатра, І. Ждановіч прынесла роля Марылькі з "Бацькаўшчыны" К. Чорнага, у якой актрыса выявіла свой тэмперамент, па-майстэрску, унутрана апраўдана паказала станаўленне свядомасці гераіні. Выдатнай работай актрысы была афінагенаўская Машачка з аднайменнай п'есы. Значнае месца ў творчасці актрысы заняла роля Ані з п'есы А. Маўзона "Канстанцін Заслонаў", гэтая эпізадычная роля, якая ў спектаклях іншых тэатраў глядзелася як прахадная, у выкананні І. Ждановіч стала адной з самых яркіх у спектаклі.
 
Рэпертуар І. Ждановіч быў разнастайны, яна выконвала ролі сваіх сучасніц, раскрывала духоўны свет гераінь А. Астроўскага, У. Шэкспіра, Г. Ібсена, Лопэ дэ Вэгі. Ужо будучы вядучай актрысай тэатра І. Ждановіч сыграла ролю шэкспіраўскай Джульеты, спектакль "Рамеа і Джульета" стаў значнай падзеяй тагачаснага культурнага жыцця Беларусі. Асобнае месца ў творчасці І. Ждановіч занялі горкаўскія вобразы. У п'есе А.М. Горкага "Апошнія" яна сыграла адну з лепшых сваіх роляў - Веру Каламійцаву, гэтая роля стала трыумфам актрысы, вывела яе на ўсесаюзную сцэну. Пасля "Апошніх" з горкаўскай драматургіі яна выканала ролю Соф'і ў псіхалагічнай драме "Зыкавы". З вобразаў, створаных актрысай на купалаўскай сцэне, нельга не назваць Цётку з "Шчасця паэта" В. Віткі, Нору з аднайменнай п'есы Г. Ібсена, Ганну Карэніну з аднайменнай п'есы паводле Л. Талстога і інш.