Расціслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
Паводле «Рускай геральдыкі» А. Б. Лакіера, Расціслаў Усяславіч меў сыноў [[Маўкольд Расціславіч|Маўкольда]] і [[Давіл Расціславіч|Давіла]], якіх гараджане Вільні запрасілі з Візантыі на княжанне і ад іх, быццам, паходзіць род літоўскіх князёў. Паданне пра гэта змешчана ў Васкрасенскім летапісе, але там згадваецца ''Расціслаў Рагвалодавіч''. Расціслаў Рагвалодавіч невядомы з ранніх крыніц, таму сярод навукоўцаў няма адзінай думкі, чым ў тэксце з'яўляецца «Рагвалодавіч» — родавым празванне, як у Аповесці мінулых часоў, або імем па бацьку. Калі «Рагвалодавіч» — родавае празванне, Расціслава Рагвалодавіча прапануюць атаясняць з Расціславам Усяславічам, бо ён адзіны вядомы крыніцам Расціслаў сярод Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў) на час іх высылкі ў Візантыю (1129). Калі «Рагвалодавіч» — імя па бацьку, сярод навукоўцаў таксама няма адзінай думкі які з Рагвалодаў быў бацькам Расціслава — [[Рагвалод Усяславіч]], існаванне якога цяпер ставіцца пад сумненне, або [[Рагвалод-Васіль Барысавіч]]. Паводле некаторых меркаванняў, версія, тоеснасці ''Расціслава Рагвалодавіча'' з Васкрасенскага летапісу з Расціславам Усяславічам, не адпавядае храналагічным рамкам, таму яе апаненты лічаць Расціслава Рагвалодавіча сынам Рагвалода-Васіля<ref name="Пятроў">История родов русского дворянства… С. ?.</ref>.
 
Аднак Васкрасенскі летапіс дае яскравыя прыклады «канструявання» генеалогій, прычым менавіта ў выпадку аднаго з меркаваных бацькаў Расціслава Рагвалодавіча — Рагвалодам-Васілём. Так, у раздзеле «Пра вялікіх князёў разанскіх», пад 1159 годам летапіс паведамляе, што друцкі князь Рагвалод-Васіль з'яўляецца ўнукам Юрыя Даўгарукага і, адпаведна, яго бацька Барыс Юр'евіч. Пры гэтым пэўна вядомы дзед Рагвалода-Васіля — Усяслаў Полацкі, і бацька — Барыс УсялавічУсяславіч. Вядома, крыніцай «канструявання» з'яўляецца Іпацеўскі летапіс, дзе пад 1159 года паведамляецца і пра смерць Барыса Юр'евіча, і пра княжанне Рагвалода-Васіля ў Друцку, але нічога пра іх роднасць.<ref>Літвіна, Успенскі, 2006… С. 274—275 (заўвагі)</ref> Такім чынам, паводле Васкрасенскага летапісу, Расціслаў Рагвалодавіч быў прадстаўніком Ізяславічаў, а Рагвалод-Васіль — не, т.-б. не мог быць бацькам першага.
 
== Удзел — Віленскае княства ==