Гіпакрат: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
fix authority control problem → https://tools.wmflabs.org/kasparbot/ac.php?select-project-bewiki=1
clean up using AWB
Радок 30:
Пачатковую медыцынскую адукацыю Гіпакрат атрымаў ад бацькі — лекара Геракліда. Дзеля навуковага ўдасканалення ў маладосці Гіпакрат шмат вандраваў і вывучаў медыцыну ў розных краінах па практыцы мясцовых лекараў і па абетных табліцах, якія вывешваліся ў бажніцах Эскулапа.
 
Гісторыя яго жыцця малавядомая, нават дакладна невядома, колькі пражыў Гіпакрат — 83 ці 104 гады. Існуюць падантьні і аповяды пра яго біяграфію, але яны маюць легендарны характар. Імя Гіпакрата стала зборным, калектыўным, і многія творы з 70 прыпісваных яму, належаць іншым аўтарам, пераважна яго сынам. Сапраўднымі даследчыкі прызнаюць ад 8 да 18 твораў. Гэта трактаты — «Аб вятрах», «Аб паветрах, водах і мясцовасцях», «Прагностыка», «Аб дыеце пры вострых хваробах», першая і трэцяя кнігі «ЭпідэміяўЭпідэмій», «Афарызмы» (першыя чатыры раздзелы), хірургічныя трактаты «Пра суставы» і «Пра пераломы», што з'яўляюцца шэдэўрамі «Зборніка». Існуе некалькі твораў Гіпакрата этычнага напрамку: «Клятва», «Закон», «Пра лекара», «Пра добрапрыстойныя паводзіны», «Настаўленні».
 
Ён меркаваў, што хваробы людзям пасылаюць не багі, яны ўзнікаюць па розных, прычым цалкам натуральных, прычынах. Гіпакрат першым паставіў медыцыну на навуковы фундамент і пачаў ачышчаць ад філасофскіх тэорый, што часта супярэчылі рэчаіснасці, і панавалі над даследчай эксперыментальнай навукай.
Радок 39:
 
{{бібліяінфармацыя}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Постаці Старажытнай Грэцыі]]
Радок 48 ⟶ 46:
[[Катэгорыя:Медыцынская этыка]]
[[Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі»]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 5V стагоддзі да н.э.]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 4 стагоддзі да н.э.]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]