Луцыя Балзукевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
→‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 36:
 
У пасляваенны перыяд рабіла, у асноўным, афарбаваныя рэлігійныя роспісы для многіх касцёлаў у Любліне. Таксама пісала пейзажы, нацюрморты і партрэты. З 1967 года быў членам Таварыства заахвочвання кансерватыўных мастакоў. У 1962 і 1970 гадах у Любліне адбыліся дзве персанальныя выстаўкі Луцыі Балзукевіч.
 
== Творчасць ==
 
Луцыя Балзукевіч працавала ў жанрах партрэта і пейзажа, кветкавым нацюрморце, пісала інтэр’еры архітэктурных помнікаў, займалася рэлігійным жывапісам. З 1911 яе творы пачалі экспанаваць у Вільні. У 1914 годзе Луцыя прэзентавала свой жывапіс у Варшаве, у вядомым мастацкім салоне Фелікса Рыхлінга. У міжваенны перыяд у Вільні яна ўдзельнічала ў вядомай выставе мастацтва і рамёстваў 1924 года, дзе экспанаваліся чатыры яе карціны, і выставе віленскіх мастакоў 1931 года, на экспанавалася восем яе твораў.
 
=== «Помнік Тызенгаўзу ў фарным касцёле ў Гродне» ===
 
Сярод архітэктурных інтэр’ераў Луцыі Балзукевіч ёсць напісаны ў 1913 годзе «Помнік Тызенгаўзу ў фарным касцёле ў Гродне», які сведчыць пра наведванне гэтага месца. Даследчык творчасці мастака, мастацтвазнаўца Наталля Маліноўская-Франке так апісвае твор: <blockquote>''Помнік напісан у рэалістычнай манеры на палатне памерам 55 х 35 см. Уражанне манументальнага, буйнапамернага твора дасягаецца кампазіцыйнай пабудовай, у якой цэнтральнае месца адводзіцца выцягнутаму па вертыкалі помніку, прыбудаванаму да канструктыўнай апоры скляпення, што падзяляе ўнутраную прастору касцёла на цэнтральную і бакавую навы. Святло, што падае на помнік злева, высвечвае і падкрэслівае аб’ём мармуровай жаночай постаці і барэльефныя часткі абеліска. Больш асветленыя прасторы наваў па баках помніка паглыбляюць прастору карціны і падкрэсліваюць яе манументальнасць. Падобны эфект ствараюць і дзве прыступкі перад абеліскам, на гарызанталях якіх разліваецца святло з вокнаў бакавой навы. Колеравая гама карціны цёплая, стрыманая, пабудаваная з адценняў карычневага, ажыўленая дробнай жывапіснай прапрацоўкай асобных элементаў. Заўважная адсутнасць дэкаратыўнай каванай агароджы, да якой сёння ўсе прызвычаіліся і нават не ўяўляюць помнік без яе. Магчыма, агароджы яшчэ не было, а магчыма, мастачка прыбрала яе са сваёй кампазіцыі для надання большай выразнасці і манументальнасці ўсяму твору.''</blockquote>
 
 
{{зноскі}}