Луцыя Балзукевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →«Помнік Тызенгаўзу ў фарным касцёле ў Гродне»: вікіфікацыя |
→Стылістыка: дапаўненне |
||
Радок 49:
Творы Луцыі Балзукевіч належаць разнастайным напрамкам жывапісу. Сустракаюцца творы з мадэрністычнай дэкаратыўнасцю («Падворак. Жанчына, якая корміць птушак»), і сімвалічныя сваім містычным настроем інтэр’еры касцёлаў («Помнік Тызенгаўзу ў фарным касцёле ў Гродне», «Сакрыстыя ў касцёле бэрнардынаў у Вільні»), і рэалістычныя партрэты («Партрэт [[Вікенцій Леапольд Сляндзінскі|Вінцэнта Сляндзінскага]]», «Партрэт Антонія Вівульскага»), і вытанчаны па малюнку і каларыце [[Мадэрн|сецэсійны]] абраз «[[Святы Губерт]]».
=== «Падворак. Жанчына, якая корміць птушак» ===
Каля 1910 года Луцыя Балзукевіч напісала жанравую карціну «Падворак. Жанчына, якая корміць птушак» <blockquote> у У Балзукевічавай амаль цэнтрычнай кампазіцыі, што разгортваецца вакол часткова спілаванага дрэва, на якім месціцца галубятня, пануе рух сярод стлумленых птушак, нахіленай постаці жанчыны, спалоханых, у палёце, галубоў і перакрыжаваных лініяў цэнтра кампазіцыі, створаных актыўнай дыяганаллю драбіны, прысунутай да галубятні, і сцежкі, лінія якой скіравана ў іншы бок. Пры гэтым дынаміка твора ўспрымаецца жывой, але не экспрэсіўнай. Дзякуючы плаўным лініям сцежкі, лёгка і мякка скрыўленаму плоту, ледзьве заўважнай дэфармацыі ў абрысах сонечнай драўлянай хаты пад старою пацямнелаю страхою. У гэтым творы банальны сюжэт праз сакавіты каларыт і арыгінальна пабудаваную дынамічную кампазіцыю стварае небанальны настрой.</blockquote>
|