Луцыя Балзукевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, арфаграфія
Радок 15:
| грамадзянства =
| жанр =[[пейзаж]], [[нацюрморт]], [[партрэт]], рэлігійны жывапіс
| вучоба =[[Віленская малявальнаямастацкая школа]]
| стыль =
| працы =
Радок 31:
Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымала у скульптурнай майстэрні свайго бацькі. У 1906 годзе стала наведваць віленскую Школу малюнка, якой у той час кіраваў Іван Рыбакоў, выхаванец Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, аўтар вядомых у Вільні рэалістычных пейзажаў. Пасля рэформы Школы, да якой прычыніўся Юзаф Мантвіл, у ёй, як і раней, у першыя тры гады выкладалі тэорыю перспектывы, гісторыю мастацтва і анатомію, а ў дададзены чацвёрты год навучання праходзілі спецыялізацыю — рысунак з натуры, акварэль і алейны жывапіс, скульптуру, архітэктурную графіку, тэхнічны чарцёж, роспіс па дрэве і парцаляне. Школа рыхтавала як рамеснікаў, так і мастакоў. У Школе працаваў выкладчыкам брат Луцыі Юзаф. З 1904 годзе у Школе дазволілі выкладанне на польскай мове, што садзейнічала прытоку мясцовых маладых талентаў, якіх штогод навучалася каля 360.
 
У 1907—1909 жыла у Парыжы, вывучала жывапіс у [[:pl:Olga Boznańska|Вольги БазнанскайБазнаньскай]], прадстаўніцы «Mіodej Polski» і Анры Мартэна (1860—1943). У Парыжы Луцыя займалася капірваннем твораў старых майстроў з экспазіцыі Луўра, працавала ў майстэрні, назірала за працаю старэйшых калегаў і мэтраў, наведвала мастацкія выстаўкі, круцілася ў колах шматлікай парыжскай калоніі выхадцаў з земляў былой Рэчы Паспалітай.
 
З 1909 па 1946 гады яна жыла ў Вільні, працавала настаўнікам малявання ў гімназіі [[Іаахім Лялевель|Лялевеля]]. У 1919 годзе наведвала [[Кракаў]] і [[Закапанэ]]. З 1946 года пераехала жыць у Люблін.
Радок 65:
Наталля Маліноўская-Франке так апісвае гэты твор:
 
<blockquote>''Сюжэт абраза звязаны з цудам: Губерту падчас палявання з’яўляецца алень з залатым крыжам паміж рагамі, што прымусіла разгульнага арыстакрата кардынальна перамяніцца ў глыбокаверуючага духоўнага чалавека, якога за хрысціянскае дабрадзейнае жыццё пазней прызналі святым. Абраз Балзукевіч перадае той момант, калі ўкленчаны перад аленем Губерт са здзіўленнем, разгубленасцю і хваляваннем углядаецца ў цудоўнага аленя з ззяючым паміж рагамі крыжам. У правай руцэ Губерта — дзіда, за плячыма — арбалет, паабапал яго — сабакі. Кампазіцыя вельмі лаканічная і вельмі дэкаратыўная. Зеленавата-сіняя, размытая шэрым, колеравая гама стварае выразны эфект позняга вечара, дамінуючая [[мадэрн|сецэсійная]] гнуткая лінія, плоскія колеравыя плямы, дэкаратыўная сцэнаграфія кампазіцыі нагадваюць вітражы [[Станіслаў Выспяньскі|Станіслава Выспяньскага]] і палотны іншых майстроў «Mіodej Polski». Бадай, гэта адзіны на Гродзеншчыне і на Беларусі захаваны твор Луцыі Балзукевіч, рэдкі абраз, стылістычна звязаны з мадэрнам, і самы прыгожы сецэсійны абраз, створаны, захаваны і вядомы ў нашай краіне.''
 
''Відавочна, што «Святы Губерт» Луцыі Балзукевіч працягвае традыцыі ХІХ стагоддзя, калі практычна кожны майстар жывапісу, ад [[Францішак Смуглевіч|Францішка Смуглевіча]] да [[Казімір Альхімовіч|Казіміра Альхімовіча]], працаваў у сакральным жывапісе, ствараючы абразы, у якіх адлюстроўваў духоўныя пошукі нашага народа і стылістычныя навацыі часу.''</blockquote>